Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная “Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі”

31 мая 2021 года на базе нашага ўніверсітэта была праведзена дыялогавая пляцоўка, прысвечаная “Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі”. Удзельнікамі дыялогу сталі прадстаўнікі кіраўніцтва і навуковага таварыства ўніверсітэтаў Брэсцкай вобласці.

Экспертамі на дыялогавай пляцоўцы па разглядзе новай мадэлі Канцэпцыі выступілі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Рабочай групы па аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Аляксандравіч Марзалюк і рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, кандыдат палітычных навук, дацэнт Юрый Паўлавіч Бондар.

Вітаючы ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар педагагiчных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер адзначыла асобую значымасць сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у працэсе фарміравання светапогляду і прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў.

У сваіх выступленнях I.А. Марзалюк і Ю.П. Бондар падрабязна пазнаёмілі прысутных з канцэптуальнымі падыходамі і прынцыпамі, на якіх грунтуецца праект новай рэдакцыі названай вышэй Канцэпцыі.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі пералік і змест сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі, асаблівая ўвага была звернута на іх вучэбна-метадычнае забеспячэнне, адметнасці выкладання ў сістэме вышэйшай школы на сучасным этапе.

Падводзячы вынікі дыялогавай пляцоўкі, эксперты адзначылі, што агучаныя прапановы будуць улічаны ў працэсе далейшай працы над Канцэпцыяй аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

Эдуард Мікалаевіч Севярын, кандыдат палітычных навук

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта