Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь

23 чэрвеня 2021 года на базе нашага ўніверсітэта была праведзена дыялогавая пляцоўка, прысвечаная канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь.

Вядучым экспертам на дыялогавай пляцоўцы выступіла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Любецкая Святлана Анатольеўна.

Вітаючы ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер канстатавала высокую зацікаўленасць студэнцтва і акадэмічнага таварыства Асноўным Законам.

У сваім выступленні Любецкая С.А. адзначыла высокую якасць падрыхтоўкі студэнтаў у БрДУ імя А.С. Пушкіна, важнасць фарміравання шырокага спектра кампетэнцый у будучых спецыялістаў. Падрабязна пазнаёміўшы прысутных з прынцыпамі пабудовы і напаўнення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і механізмамі рэалізацыі канстытуцыйных палажэнняў, Святлана Анатольеўна акцэнтавала ўвагу аўдыторыі на працэсе канстытуцыйнай рэформы.

У працэсе жывога дыялогу паміж экспертам і студэнцтвам былі абмеркаваны пытанні канстытуцыйнага рэфармавання, звязаныя з прафесійнай і асабістай рэалізацыяй моладзі, навучання ў магістратуры, працаўладкавання выпускнікоў, сям’i і шлюбу.

Падводзячы вынікі дыялогавай пляцоўкі, эксперт адзначыла, што дзяржава ставіць перад сабой задачу пачуць прапановы па ўдасканаленні канстытуцыйных палажэнняў, каб рэалізаваць іх на ўзроўні закона.

Падзяліцца: