Дыскусійная гасцёўня «Моладзь. Грамадства. Дзяржава»

11 сакавіка 2015 года на базе псіхолага-педагагічнага факультэта Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» адбылася дыскусійная гасцёўня «Моладзь. Грамадства. Дзяржава».

Удзел у мерапрыемстве прынялі: Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заг. кафедры педагогікі пачатковага навучання БрДУ імя А.С. Пушкіна Т.В. Нічышына, памочнік Члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшы выкладчык кафедры педагогікі пачатковага навучання УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» Г.М. Ткачук, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Т.С. Кожанава, першы сакратар Ленінскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Д.А. Пяскоў, спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта Т.В. Ківачук, а таксама студэнты і магістранты, уключаныя ў банк дадзеных адоранай моладзі, перспектыўны кадравы рэзерв з ліку навучэнцаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, старшыні студэнцкіх навуковых таварыстваў факультэтаў.

З уступным словам да ўдзельнікаў дыскусійнай гасцёўні звярнулася дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта Святлана Серафімаўна Кацэвіч, а таксама Г.М. Ткачук і Т.В. Нічышына. Т.В. Нічышына прапанавала даклад на тэму «Дзяржаўная моладзевая палітыка Рэспублікі Беларусь». Т.С. Кожанава звярнула ўвагу на аспекты рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Брэсцкай вобласці, а Д.А. Пяскоў расказаў пра ролю БРСМ у гэтым пытанні. Працягам сустрэчы стала праца студэнцкіх груп па ўнясенні прапаноў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. №65-з «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі». Кожная з 10 груп, якая працавала над артыкуламі закона, актыўна ўносіла свае прапановы і заўвагі. У канцы сустрэчы экспертная камісія агучыла свае прапановы, а таксама ўзяла на заметку прапановы ўдзельнікаў дыскусіі. Можна з упэўненасцю сказаць, што дыялог адбыўся!

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта