-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Дні спорту і здароўя
Фізічная культура з’яўляецца адным з асноўных складнікаў паўнавартаснага жыцця чалавека. Яна ўключае ў сябе не толькі ўдасканаленне фізічных якасцяў, але і інтэлектуальнае развіццё. У гэтым на ўласным вопыце пераканаліся студэнты нашага ўніверсітэта, прыняўшы актыўны ўдзел у спартыўным свяце «Дні спорту і здароўя», якое праходзіла з 12 па 17 лістапада 2018 года. Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай, арганізацыяй і правядзеннем свята ажыццяўлялася факультэтам фізічнага выхавання, кафедрай фізічнай культуры і спартыўным клубам БрДУ імя А.С. Пушкіна. Мэтай свята з’яўлялася фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця студэнтаў і садзейнічанне развіццю масавага фізкультурна-спартыўнага руху ва ўніверсітэце. У свяце «Дні спорту і здароўя» прымалі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў універсітэта, а таксама аспіранты і нават выкладчыкі. На працягу тыдня прайшло больш за 10 універсітэцкіх мерапрыемстваў рознай спартыўнай накіраванасці (фізкультурна-аздараўленчыя, навукова-практычныя, вучэбна-метадычныя).
Турнір па шахматах «Белая ладдзя» праводзіўся 15 лістапада ў сценах спарткомплексу. Спаборніцтвы праходзілі па швейцарскай сістэме з кантролем часу на партыю. Пераможцы вызначыліся ў асабістым першынстве па колькасці набраных ачкоў. Ганаровымі граматамі былі ўзнагароджаны студэнт псіхолага-педагагічнага факультэта Пятроў Яўген і студэнты біялагічнага факультэта Давыдзенка Мікіта, Лекуновіч Дзмітрый і Сычык Мая.
17 лістапада ў 10.00 у спарткомплексе ўніверсітэта прайшло асабіста-каманднае першынства па спартыўным арыентаванні ў закрытых памяшканнях. Да спаборніцтваў дапускаліся студэнты, якая маюць асноўную і падрыхтоўчую групу здароўя і прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі. У гэтым мерапрыемстве вызначыліся студэнты факультэта фізічнага выхавання – І месца, фізіка-матэматычнага факультэта – II месца і гістарычнага факультэта – III месца. У асабістым першынстве пераможцамі і прызёрамі сталі Галушка Аляксандр, Грышчук Уладзіслаў і Кот Андрэй.
Самым масавым і найбольш цікавым для студэнтаў быў конкурс «Спартыўнае караоке», у якім студэнты паказалі не толькі веданне спартыўных песень, але і шматграннасць сваіх талентаў. Мерапрыемства праходзіла ў актавай зале БрДУ 13 лістапада ў 15.00. Гонар факультэтаў адстойвалі каманды, якія складаліся з 5–7 студэнтаў 1-га курса. Кожная з каманд павінна была выканаць па два вакальныя творы з пададзенага ім пераліку. Самымі яркімі і запамінальнымі былі выступленні каманд філалагічнага, гістарычнага факультэтаў і факультэта замежных моў.
Шырока быў прадстаўлены і інтэлектуальны бок названага свята. На VI Рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі «Фізічная культура ў жыцці студэнта», якая праходзіла 16 лістапада 2018 года, годна паказалі сябе не толькі студэнты і магістранты нашай ВНУ, але і навучэнцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальна-тэхнічнага ўніверсітэта. У рамках канферэнцыі былі праведзены міжвузаўская навукова-практычная выстава «Ацані сваё здароўе» і выстава «Вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнай дысцыпліны "Фізічная культура"», а таксама міжвузаўскі семінар «Праблемы выкладання дысцыпліны "Фізічная культура"». Таксама студэнты нашага ўніверсітэта атрымалі магчымасць паказаць узровень сваіх ведаў у сферы фізічнага выхавання, прыняўшы ўдзел ва ўніверсітэцкай алімпіядзе па дысцыпліне «Фізічная культура». Першае месца заняў студэнт 1-га курса фізіка-матэматычнага факультэта Жыжноў Раман, другое – студэнтка 1-га курса філалагічнага факультэта Шэмет Анастасія і трэцяе – студэнт 1-га курса біялагічнага факультэта Радковіч Аляксандр.
15 лістапада міжфакультэцкі семінар «Анарэксія. Жыццё на мяжы» сабраў у сценах спарткомплексу педагогаў і студэнтаў 1-га курса, якія знаходзяцца ў групе рызыкі па дэфіцыце масы цела. У рамках гэтага мерапрыемства ва ўсіх удзельнікаў семінара з’явілася магчымасць вызначыць актуальнасць заяўленай праблематыкі і абмеркаваць сучасныя шляхі яе рашэння.
Як заўсёды, у рамках спартыўнага свята студэнты маглі пазнаёміцца з рознымі аздараўленчымі тэхналогіямі ў фізічным выхаванні студэнтаў. Вучэбна-метадычны складнік свята ажыццяўляўся выкладчыкамі кафедры, што правялі больш за 15 майстар-класаў, на якіх навучэнцы зарадзіліся станоўчай энергіяй і добрым настроем.
Правядзенне свята «Дні спорту і здароўя» прадэманстравала пазітыўнае стаўленне нашых студэнтаў да спорту і паказала, наколькі яны гатовыя да актыўнай і плённай дзейнасці, а таксама да таго, каб паспрабаваць сябе ў чымсьці новым.
Кафедра фізічнай культуры