-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі»
Па традыцыі, а таксама ў рамках Канцэпцыі па ахове, кансервацыі і добраўпарадкаванні матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі» 30 кастрычніка 2018 года студэнты гістарычнага факультэта ў чарговы раз правялі акцыю па добраўпарадкаванні пахаванняў на тэрыторыі найстарэйшага некропаля Брэста – Трышынскіх могілак. Акцыя прайшла ў рамках суботніка сумесна з КУП «Брэсцкае спецпрадпрыемства».
Двойчы ў год, восенню і вясной, студэнты гістарычнага факультэта прыходзяць на Трышынскія могілкі з неабходным інвентаром і мяшкамі для смецця. Акрамя фізічнай працы, падчас квест-экскурсій, што праводзяцца выкладчыкамі факультэта, яны знаёмяцца з культурным набыткам нашага рэгіёна, даведваючыся шмат цікавага пра лёсы берасцейцаў, якія пайшлі ў нябыт.
На факультэце плануецца і далей аказваць валанцёрскую дапамогу ў добраўпарадкаванні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Брэста.
Гістарычны факультэт