-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Чамадан» лідара
У рамках Школы «ВОПЫТ» 20 лістапада 2018 года для актыву п/а ГА «БРСМ» адбыліся трэнінгавыя заняткі «Чамадан лідара», арганізаваныя сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай універсітэта.
Для эфектыўнай працы моладзі вельмі важна вызначыць, хто такі лідар і якімі якасцямі ён павінен валодаць. У кожнага з нас ёсць схаваныя, а таксама патэнцыйныя і прыярытэтныя здольнасці і рысы характару. Удзельнікі трэнінгу змаглі не толькі выявіць свае асобасныя асаблівасці, але і абмеркаваць сваю сістэму ўяўленняў лідарскага светапогляду на сябе і сваю ролю ў жыцці. Прапанаваныя практыкаванні спрыялі павышэнню ўзроўню жыццёвага аптымізму і згуртаванню актывістаў саюза моладзі для далейшай працы.
Падводзячы вынікі, удзельнікі семінара сабралі для кожнага «чамадан» лідарскіх якасцяў, абмяняліся думкамі і атрымалі практычныя рэкамендацыі ад педагога-псіхолага аддзела выхаваўчай працы з моладдзю В.У. Тарасюк.
Студэнты праявілі зацікаўленасць і ў далейшым удзельнічаць у падобных мерапрыемствах, а таксама выказалі прапановы па сумеснай працы.
Максім Азарчук, в.а. сакратара п/а ГА «БРСМ» універсітэта