-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Быць лідарам прэстыжна, але складана...»
У пачатку кожнага навучальнага года рэктар нашага ўніверсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер сустракаецца з лідарамі студэнцкага самакіравання. Гэты год не стаў выключэннем. 11 кастрычніка ў канферэнц-зале адбыўся шчыры дыялог кіраўніка ўніверсітэта і нашых студэнцкіх лідараў: старшынь Саветаў студэнцкага самакіравання факультэтаў і інтэрнатаў, старшынь прафбюро факультэтаў, сакратароў пярвічак ГА «БРСМ» факультэтаў, членаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і валанцёрскіх атрадаў.
Гутарка студэнтаў з рэктарам прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Студэнтаў цікавілі не толькі пытанні, што маюць адносіны да адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце, але і асабістае меркаванне Ганны Мікалаеўны як рэктара, прафесара, доктара навук пра якасную арганізацыю тайм-менеджменту лідара, неабходныя якасці для будучага кіраўніка, ролю здаровага ладу жыцця ў дасягненні поспеху. Рабяты атрымалі разгорнутыя адказы, а таксама пачулі гісторыі з жыцця рэктара.
З асаблівай увагай студэнты слухалі пажаданні і парады па ўдасканаленні далейшай працы студэнцкага самакіравання. Ганна Мікалаеўна выказала шчырую надзею і веру ў невычэрпны стваральны патэнцыял моладзі на карысць універсітэта і ўсёй Беларусі.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю