-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Брэйн-рынг «Сардэчна запрашаем у Беларусь!»
28 лютага 2017 года ў рамках Фестывалю замежных студэнтаў адбыўся брэйн-рынг на тэму «Сардэчна запрашаем у Беларусь!», арганізаваны кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. Тэма брэйн-рынга прадыктавана аб’явай 2017 года Міжнародным годам турызму на Генеральнай Асамблеі ААН.
Брэйн-рынг быў закліканы выявіць знаўцаў тых гістарычных, культурных і ландшафтных славутасцей Беларусі, якія могуць быць цікавымі для гасцей нашай краіны. У пошуках правільных адказаў спаборнічалі чатыры каманды, прадстаўленыя замежнымі студэнтамі-першакурснікамі розных спецыяльнасцей. Гэта зводныя каманды біялагічнага і геаграфічнага факультэтаў «Арлы», юрыдычнага і гістарычнага факультэтаў «Вікторыя», каманда факультэта замежных моў «Легіён» і каманда філалагічнага факультэта «Батанікі». Студэнты не толькі адказвалі на пытанні гульні, але і самі даведаліся шмат цікавага аб турыстычных аб’ектах Рэспублікі Беларусь.
Перамогу на брэйн-рынгу атрымала каманда філалагічнага факультэта, які годна прадставілі Джумаеў Мердан, Разметава Азіза, Таганава Роза, Атаджанава Сурай, Даўранбекава Нурхон і Сапарава Джэмал.
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства