БрДУ – выдатны старт у паспяховую будучыню!

У гэтым у поўнай меры змаглі пераканацца госці Дня адчыненых дзвярэй. Ён прайшоў ва ўніверсітэце 2 лістапада. Мерапрыемства сабрала школьнікаў і іх бацькоў, а таксама навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі, якія ўжо ў 2020 годзе плануюць стаць студэнтамі БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Знаёмства абітурыентаў з універсітэтам пачалося з Кірмаша спецыяльнасцяў. Ён разгарнуўся ў холе трэцяга паверха галоўнага корпуса. Тут прадстаўнікі дзесяці факультэтаў знаёмілі са спецыяльнасцямі і расказвалі пра дасягненні студэнтаў і выкладчыкаў у арыгінальнай форме. Так, каля стэнда псіхолага-педагагічнага факультэта любы ахвотны мог выцягнуць псіхалагічны прагноз, а разам з ім атрымаць цукерку. Як запэўніла дэкан факультэта Таццяна Нічышына, прадказанні толькі станоўчыя, і яны абавязкова спраўдзяцца ў тых, хто паступіць менавіта на псіхолага-педагагічны факультэт. Факультэт фізічнага выхавання дэманстраваў абітурыентам шматлікія ўзнагароды з рэспубліканскіх і міжнародных турніраў, скарбонку якіх ужо вельмі хутка змогуць папоўніць і нашы госці, калі стануць студэнтамі БрДУ. А вось абітурыентам філалагічнага факультэта прапаноўвалі адгадаць пісьменніка на фота і сфатаграфавацца на фоне банера з надпісам «Я люблю БрДУ».

Затым у канферэнц-зале прайшла сустрэча гасцей з кіраўніцтвам універсітэта. На ўваходзе ў аўдыторыю абітурыенты маглі прайсці камп’ютарнае экспрэс-тэставанне «Прафарыенцір». Студэнткі філалагічнага факультэта Ганна Місько і Аляксандра Гур’янава частавалі «Шакаладам універсітэцкім» ад прафкама студэнтаў.

Падчас сустрэчы рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Сендзер прадставіла вучням і іх бацькам прарэктараў і дэканаў факультэтаў. Яна адзначыла, што ва ўніверсітэце ёсць магчымасці для заняткаў не толькі навучальнай і навуковай дзейнасцю, але і спартыўнай і творчай. Самыя актыўныя навучэнцы могуць стаць уладальнікамі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, імянных стыпендый, стыпендый Рады ўніверсітэта або стыпендый прафсаюзаў.

Аб прапанаваных спецыяльнасцях падрабязна расказаў першы прарэктар Сяргей Севярын. «Многія спецыяльнасці БрДУ маюць двайную кваліфікацыю. Для прыкладу, па спецыяльнасці «Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)» студэнты атрымліваюць кваліфікацыю «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і хіміі», па спецыяльнасці «Гісторыя (паліталогія)» – кваліфікацыю «Гісторык-палітолаг. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін» і іншыя. Гэта дае канкурэнтныя перавагі для спецыяліста на рынку працы», – адзначыў Сяргей Мікалаевіч.

Дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Алена Мірская звярнула ўвагу будучых студэнтаў на асаблівасці правядзення і здачы цэнтралiзаванага тэставання, а таксама на тое, што ва ўніверсітэце рэгулярна праводзіцца рэпетыцыйнае тэставанне. Завяршэннем сустрэчы стаў міні-канцэрт: свае музычныя нумары прысутным падарылі салісты вакальнай студыі «Ступені» Уладзіслаў Макарэвіч, Сафія Абрубка і Ганна Крывецкая.

Затым абітурыенты адправіліся на факультэты. Для школьнікаў былі падрыхтаваны прэзентацыі факультэтаў і квесты.

БрДУ сёння – гэта вялікая і дружная сям’я. У нашым універсітэце працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, 60 % з якіх маюць вучоныя ступені і званні. Штогод педагогі даюць пуцёўкі ў жыццё тысячам выпускнікоў. Спадзяёмся, што нашы госці ў наступным годзе далучацца да нашай дружнай універсітэцкай сям’і, а пасля заканчэння вучобы будуць годна працаваць на карысць alma mater, горада, краіны.

Уладзіслаў Шпарло, філалагічны факультэт,
спец. «Журналістыка (друкаваныя СМІ)», IV курс

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта