-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
БрДУ на выязным пасяджэнні Грамадскай рэспубліканскай студэнцкай рады
25-26 красавіка 2018 года ў Мінскім гарадскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лідар» праходзіла выязное пасяджэнне Грамадскай рэспубліканскай студэнцкай рады (ГРСР). Наш універсітэт на ім прадстаўляў студэнт другога курса гістарычнага факультэта Дзмітрый Баранаў.
У рамках мерапрыемства быў абраны старшыня ГРСР – ім стаў чацвёртакурснік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Іван Рыбнікаў.
На парадку дня пасяджэння стаялі пытанні развіцця студэнцкага самакіравання, уцягванне студэнцкай моладзі ў працэс кіравання ўстановай вышэйшай адукацыі, удасканаленне формаў узаемадзеяння рабят з органамі дзяржкіравання і адміністрацыяй установы вышэйшай адукацыі.
Мерапрыемства было накіравана і на развіццё лідарскіх якасцяў студэнтаў, у сувязі з чым рабятам прапанавалі прыняць удзел у розных трэнінгах і майстар-класах.
Акрамя таго, у ходзе пасяджэння абмяркоўваліся праекты, у якіх студэнцкая моладзь заўсёды прымае актыўны ўдзел: грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!», Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці калектываў і індывідуальных выканаўцаў «АРТ-вакацыi» і інш.
А самым цікавым на пасяджэнні стаў круглы стол з удзелам першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзіма Богуша.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба