-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
БрДУ імя А.С. Пушкіна адкрывае свае дзверы юным даследчыкам
23 лістапада 2018 г. у канферэнц-зале экспазіцыі «Зімовы сад» нашага ўніверсітэта адбылася навуковая канферэнцыя студэнтаў і навучэнцаў ліцэяў, гімназій і сярэдніх школ горада Брэста «БрДУ імя А.С. Пушкіна ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь». Гэтая канферэнцыя стала добрай традыцыяй сустрэч студэнтаў універсітэта з інтэлектуальнай элітай навучэнцаў такіх устаноў агульнай адукацыі горада, як ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна,
Брэсцкі абласны ліцэй П.М. Машэрава, гімназіі № 1, 2, 3, 4, 5, 6 і сярэднія школы № 7, 9, 37.
Падчас канферэнцыі навучэнцы зачыталі даклады аб праведзеных імі навуковых даследаваннях, даведаліся пра факультэты і спецыяльнасці нашага ўніверсітэта, цікавыя і насычаныя дні студэнцкага жыцця, пра арганізацыю вучэбнай і навуковай дзейнасці студэнтаў універсітэта.
Падобныя канферэнцыі, несумненна, з’яўляюцца вельмі плённымі, бо, па-першае, даюць магчымасць маладым даследчыкам падзяліцца вынікамі сваіх дасягненняў і, па-другое, дапамагаюць старшакласнікам, будучым абітурыентам, у выбары іх далейшага шляху.
Лілія Яўгенаўна Леванюк,
старшы выкладчык кафедры замежных моў