Берасцейцы напісалі Геаграфічную дыктоўку

27 кастрычніка 2019 года адбылася Міжнародная адукацыйная акцыя «Геаграфічная дыктоўка». Геаграфічны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна становіцца пляцоўкай для правядзення дыктоўкі ўжо ў трэці раз. У 2019 годзе дыктоўку напісалі ўдзельнікі з усіх рэгіёнаў Расіі і 104 краін свету, сярод якіх Беларусь, Грэцыя, Аргенціна, Германія, Украіна, Кітай і мноства іншых. Усяго зарэгістраваны 5832 пляцоўкі, з іх 9 – у нашай краіне.

Для ўдзелу ў адукацыйнай акцыі на базе нашага ўніверсітэта зарэгістравалася больш за 40 удзельнікаў. Жаданне прыняць удзел у маштабнай акцыі аб’яднала неабыякавых людзей: прафесіяналаў і аматараў геаграфіі, школьнікаў, студэнтаў і выпускнікоў нашага ўніверсітэта. Сярод удзельнікаў акцыі – доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Максім Альбертавіч Багдасараў і доктар геаграфічных навук, прафесар, ганаровы доктар БрДУ імя А. С. Пушкіна Аляксандр Аляксандравіч Волчак.

Дыктоўка складалася з 40 пытанняў, падзеленых на два блокі. Кожны з блокаў уключаў пытанні на веданне геаграфічных паняццяў і тэрмінаў, праверку уменняў працаваць з картай, вызначэнне геаграфічных аб’ектаў па запісах дзённікаў падарожнікаў і ўрыўках з мастацкіх твораў, веданне гісторыі геаграфічных адкрыццяў.

Адзін з галоўных прынцыпаў дыктоўкі – ананімнасць. Пра свае вынікі кожны ўдзельнік зможа даведацца на сайце https://dictant.rgo.ru пасля 29 лістапада. Правільныя адказы на пытанні будуць апублікаваны на сайце дыктоўкі 1 лістапада.

Дарэчы, тыя з вас, хто не змог прайсці дыктоўку ў вочнай форме, могуць зрабіць гэта онлайн на сайце dictant.rgo.ru з 14:00 27 кастрычніка да 14:00 31 кастрычніка 2019 года.

Дэканат геаграфічнага факультэта

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта