-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Беларусь – адкрытая краіна
26 кастрычніка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася сустрэча студэнтаў з начальнікам упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Рэспублікі Беларусь В.Г. Качанавым. Першы прарэктар нашага ўніверсітэта С.А. Марзан прадставіў госця і задаў фармат зносін – адкрыты дыялог.
У сваім уступным слове Вячаслаў Георгіевіч, каб надаць абстаноўцы нязмушанасць, зрабіў адступленне ад тэмы гутаркі і сказаў, што рады прыехаць у Брэст з ужо заснежанага Мінска. Затым ён праінфармаваў студэнтаў аб асноўных этапах свайго шляху да займаемай пасады і аб асноўных напрамках работы Міністэрства: МЗС прадстаўляе інтарэсы краіны на міжнароднай арэне, абараняе правы і інтарэсы беларускіх грамадзян і арганізацый за мяжой, каардынуе супрацоўніцтва дзяржорганаў Беларусі з адпаведнымі органамі замежных дзяржаў і інш.
Інтэграцыйныя працэсы, выклікі чалавецтву, жорсткая санкцыйная палітыка і канкурэнцыя на рынках – гэтыя тэмы, на думку Вячаслава Качанава, у сучасным свеце асабліва актуальныя. Ён адзначыў, што самыя небяспечныя выклікі на міжнародным узроўні звязаны з бяспекай. Важным дасягненнем Беларусі, якая з’яўляецца адкрытай краінай, можна лічыць тое, што яна здольная ўдзельнічаць у вырашэнні рэгіянальных канфліктаў. Таксама Вячаслаў Георгіевіч падкрэсліў, што ў сучасным свеце выхад на любыя рынкі – працэс складаны, паколькі існуе сур’ёзная канкурэнцыя, і месца пад сонцам неабходна заваёўваць.
Пытанні студэнтаў спікеру закраналі супрацоўніцтва Беларусі з краінамі далёкай дугі, праблемы і перспектывы развіцця адносін з Еўрапейскім саюзам, узаемадзеянне з дыяспарамі па ўсім свеце. Адказваючы, Вячаслаў Качанаў растлумачыў, што далёкая дуга – важныя партнёры Беларусі ў палітычнай і эканамічнай сферах. «Там вельмі перспектыўныя рынкі для нас», – заўважыў ён. Так, наша краіна займае другое месца па ўзроўні дамоўленасцей з Кітаем, наперадзе толькі Пакістан. Што да стасункаў з Еўрапейскім саюзам, то колькасць задач пастаянна расце: ад спрашчэння візавых працэдур да гандлёвых адносін. Успомніў Вячаслаў Георгіевіч і «Мінскі дыялог» – серыю канферэнцый па абмеркаванні праблем, якія з’яўляюцца каменем спатыкнення ў адносінах з Еўропай.
На заканчэнне сустрэчы студэнты спыталі аб тым, як стаць паспяховым у прафесіі. Адказ Вячаслава Георгіевіча быў лаканічны: важна, каб прафесійныя абавязкі перасякаліся з асабістымі інтарэсамі.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба