-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Арт-сесія» выявіла таленты
Фестываль творчасці першакурснікаў «Арт-сесія – 2018» завяршыўся яркім гала-канцэртам 14 лістапада. Чароўнымі песнямі пра Беларусь, філасофскімі вершамі, пацешнымі сцэнкамі і запальнымі танцамі студэнты падарылі гледачам станоўчыя эмоцыі і добры настрой. А дапамагалі ім у гэтым моцныя галасы, выразныя танцавальныя рухі, агеньчык у вачах, харызма і прывабнасць.
Прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова падзякавала юным артыстам за прыгожую імпрэзу, пажадала поспехаў у вучэбнай і творчай дзейнасці і ўручыла пераможцам дыпломы і прызы.
Пераможцамі сталі:
1-е месца – юрыдычны факультэт,
2-е месца – факультэт замежных моў,
3-е месца – фізіка-матэматычны і псіхолага-педагагічны факультэты.
Намінацыі размеркаваліся наступным чынам:
- «Лепшая мультымедыя-прэзентацыя» – сацыяльна-педагагічны факультэт.
- «Канферансье» – Ніна Савенка (геаграфічны факультэт), Мікалай Богдан (юрыдычны факультэт), Аляксей Бошаль (факультэт замежных моў).
- «Інструментальны жанр» – Анастасія Сілік і Надзея Дудчык з песняй «Вахцёрам» (псіхолага-педагагічны факультэт); Ірода Кадырава з музычнай кампазіцыяй на фартэпіяна (факультэт замежных моў).
- «Арыгінальны жанр» – Ягор Дарашкевіч з фокусамі (фізіка-матэматычны факультэт); Вікторыя Уласовіч і Аляксандра Сіманава з пантамімай «Сэрца» (геаграфічны факультэт).
- «Мастацкае слова» – Ганна Карповіч, Марыя Лабай з вершам «Зінка» (філалагічны факультэт); Ілья Прыхач з вершам «Мы ўсе аднойчы з’язджаем» і Яраслаў Свідуновіч – акампанемент на фартэпіяна (фізіка-матэматычны факультэт); Анастасія Чарнышэвіч з вершам «На самой справе мне падабалася толькі ты» (факультэт замежных моў).
- «Эстрадны вакал» – Уладзіслаў Макарэвіч (гістарычны факультэт); Кацярына Дымар (факультэт замежных моў); Ксенія Шахалевіч (юрыдычны факультэт); Эзізмырат Салтыкоў (філалагічны факультэт).
- «Народны вакал» – Лізавета Вінаградава (філалагічны факультэт).
- «Акадэмічны вакал» – Аляксандра Сацута і Людміла Супінская (фізіка-матэматычны факультэт).
- «Вакальнае майстэрства: дуэт» – Хангельдзі Элубаеў, Ірода Кадырава (факультэт замежных моў).
- «Вакальнае майстэрства: аўтарскае выкананне» – Атамырат Араздурдыеў (факультэт фізічнага выхавання).
- «Вакальнае майстэрства: лепшая фінальная песня» – біялагічны факультэт.
- «Харэаграфія» – юрыдычны факультэт.
- «Харэаграфія: танцавальны мікс» – псіхолага-педагагічны факультэт.
- «Тэатральнае майстэрства» – сцэнка «Студэнцкае жыццё першакурснікаў» (сацыяльна-педагагічны факультэт); урывак з п’есы Я. Купалы «Паўлінка» (біялагічны факультэт); урывак з п’есы К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» (гістарычны факультэт).
- «Лепшы сцэнарый» – сацыяльна-педагагічны факультэт.
- «Лепшае афармленне праграмкі» – фізіка-матэматычны факультэт.
Віншуем пераможцаў і жадаем новых творчых поспехаў!
Студэнцкі клуб