«Арт-сесія-2019» выяўляе таленты

Універсітэцкі тур фестывалю «Арт-сесія-2019» стартаваў у БрДУ 11 лістапада. Дэвіз мерапрыемства – «Творчасць без межаў!». На працягу трох дзён першакурснікі выступаюць з танцавальнымі, вакальнымі, тэатральнымі нумарамі, у арыгінальным жанры, а таксама дэманструюць музычнае майстэрства і валоданне мастацкім словам.

Фестываль праводзіцца з мэтай адаптацыі навучэнцаў першага курса да студэнцкага жыцця, выяўлення таленавітай моладзі і прыцягнення яе да падрыхтоўкі і правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў ва ўніверсітэце.

Свае таленты ўжо паспелі паказаць першакурснікі юрыдычнага, псіхолага-педагагічнага і біялагічнага факультэтаў. Іх выступленні даказалі, што сумесная творчасць навучэнцаў розных курсаў, куратараў і намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы дазваляе фарміраваць добразычлівы мікраклімат у студэнцкіх групах.

12 і 13 лістапада бліснуць творчымі здольнасцямі прадстаўнікі астатніх факультэтаў. Завершыцца «Арт-сесія-2019» яркім гала-канцэртам у актавай зале 20 лістапада, дзе будуць названы пераможцы фестывалю і розных намінацый.

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: