-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Акцыя «Памятаем і ганарымся»
23 красавіка ва ўніверсітэце прайшла акцыя «Памятаем і ганарымся», прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзю нашага роднага ўніверсітэта. На працягу ўсіх гадоў развіцця ўніверсітэта ў ім працавала больш за 110 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У сувязі з гэтым з’явілася ідэя высадкі алеі ў памяць пра тых людзей, якія на сваіх плячах вынеслі нягоды ваеннага часу, а потым у мірны час закладвалі падмурак нашага ўніверсітэта.
Назавём толькі некаторых з іх: Аляксейчык Міхаіл Фёдаравіч, загадчык кафедры асноў марксізму-ленінізму, Барысавец Аляксандр Сцяпанавіч, загадчык кафедры беларускай мовы, Вайндрах Георгій Аляксандравіч, дацэнт кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, Гагалінскі Ігнат Іосіфавіч, дацэнт кафедры фізікі, Гайдукевіч Іосіф Мартынавіч, загадчык кафедры беларускай мовы, Гінёў Мікалай Сцяпанавіч, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта, Жамчужны Сяргей Міхайлавіч, дацэнт кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, Кайханідзі Анесцій Еўклідавіч, в.а. загадчыка кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, Ляшко Міхаіл Мікалаевіч, дацэнт кафедры фізікі, Нямцова Лідзія Яфімаўна, дэкан факультэта прыродазнаўства, Серафімаў Васіль Сцяпанавіч, дырэктар Брэсцкага педагагічнага інстытута, і многія іншыя.
Сёння ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых работнікаў універсітэта, у жывых засталося 5: Ташліковіч Мікалай Маркавіч, Ільіна Ала Яўгенаўна, Завальнеў Аляксей Сямёнавіч, Алексяевіч Наталля Сідараўна, Гагалінская Марыя Мікалаеўна.
Не менш важна памятаць нам і пра ветэранаў працы, якія, працуючы ва ўніверсітэце, здзяйснялі і здзяйсняюць працоўны подзвіг. Сярод работнікаў універсітэта ёсць тыя, якія прапрацавалі ў ім больш за 40 гадоў: У.А.Плецюхоў, М.П.Осіпава, М.П.Жыгар, В.М.Мядзведзкая, Л.В.Шукевіч, В.Ф.Сацінава і інш.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся рэктар універсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер і – ад імя ветэранаў універсітэта – Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў.
Падобнае мерапрыемства не першае ў гісторыі ўніверсітэта. Па ўспамінах нашых ветэранаў, на аграбіястанцыі была высаджана алея ветэранаў Брэсцкага педінстытута, а на Набярэжнай – сквер у гонар 50-годдзя Брэсцкага педінстытута. Такія акцыі глыбока сімвалічныя і маюць важны светапоглядны сэнс.
Прафсаюзны камітэт работнікаў універсітэта