Акцыя «Навагодні карагод» у Кобрынскім дзіцячым доме

26 снежня студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта, а таксама загадчык кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі Захарчук Л.А. і намеснік дэкана псіхолага-педагагічнага факультэта па выхаваўчай працы Козел С.Г. правялі акцыю «Навагодні карагод» у Кобрынскім дзіцячым доме.

Малышам наладзілі сапраўднае свята з гульнямі, песнямі і танцамі, падарылі навагоднія падарункі. Госці атрымалі падзяку за добрыя справы, за чуласць і ўменне падтрымаць тых, хто ў гэтым мае патрэбу.

Дэканат псіхолага-педагагічнага факультэта

Падзяліцца: