Адзіны дзень інфармавання

19 снежня тэмай адзінага дня інфармавання ў БрДУ імя А. С. Пушкіна стала рэалізацыя жыллёвай палітыкі ў Брэсцкай вобласці. Пра яе расказала кіраўнік аддзела жыллёвай палітыкі і ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама Ірына Траццякова.

На сустрэчы былі закрануты пытанні будаўніцтва жылля, у тым ліку прыватнага, функцыянавання нарматыўна-прававых актаў, што рэгулююць жыллёвую палітыку, дзяржаўнай і фінансавай падтрымкі пры будаўніцтве і інш.

У гэтым годзе ў Брэсце пабудаваны 21 жылы дом, 11 з якіх пабудаваны пры дзяржаўнай падтрымцы. У наступным плануецца ўзвесці 25 жылых дамоў, 16 з якіх пры дзяржаўнай падтрымцы.

Ірына Траццякова адзначыла, што жыллёвая палітыка накіравана на спалучэнне выкарыстання бюджэтнага фінансавання і пазабюджэтных крыніц шляхам прыцягнення сродкаў грамадзян. Ірына Аляксандраўна паведаміла, што ў цяперашні час будаўніцтва жылля ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2018 г. № 473 «Аб долевым будаўніцтве» (далей – Указ № 473), Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2017 г. № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў» (далей – Указ № 240) і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў» (далей – Указ № 13). У гэтых дакументах вызначаны пералік катэгорый грамадзян, што маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі пры паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама катэгорыі грамадзян, якія маюць пазачарговае права.

Так, да катэгорый, што маюць права на дзяржпадтрымку, адносяцца шматдзетныя сем’і, грамадзяне, у складзе сем’яў якіх ёсць дзеці-інваліды, інваліды з дзяцінства I і II групы. Пазачарговым правам валодаюць дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб; асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў; грамадзяне, якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыдатнымі для пражывання і інш.

Ірына Траццякова падрабязней спынілася на механізмах выдачы льготных крэдытных рэсурсаў у межах Указа № 13 і механізмах выдачы субсідый у межах Указа № 240, а таксама акцэнтавала ўвагу на некаторых момантах будаўніцтва прыватных дамоў.

Ірына Траццякова паведаміла, аб тым, што у 2019 годзе гаррайвыканкамамі, адміністрацыямі раёнаў горада Брэста прынята 3739 рашэнняў аб выдачы грамадзянам субсідый, у тым ліку на будаўніцтва жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах – 3046 рашэнняў і на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва – 693 рашэнні.

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: