Адзінства ў працы

Гісторыя правядзення суботнікаў пачалася 100 гадоў таму. 20 красавіка 2019 года ў рэспубліканскім суботніку па ўсёй краіне ўзялі ўдзел амаль тры мільёны беларусаў. Праца па акультурванні малой радзімы згуртавала кіраўніцтва, дэканаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў і студэнтаў (у ліку якіх актывісты першаснай арганізацыі «БРСМ», валанцёры і лідары студэнцкага самакіравання) нашага ўніверсітэта. Каманда БрДУ з мётламі, граблямі і рыдлёўкамі актыўна працавала каля карпусоў, інтэрнатаў універсітэта, а таксама на Ковельскай шашы.

Сэнс удзелу ў суботніку кожны вызначыў для сябе сам: хтосьці хацеў пацямнелыя за зіму вуліцы зрабіць ярчэйшымі, хтосьці – унесці свой уклад у захаванне пейзажнай прыгажосці любімага горада, а хтосьці – уласным прыкладам паказаць, што актыўна і з задавальненнем рыхтуецца да тысячагоддзя Брэста.

Працоўнай марафон аб’яднаў работнікаў і студэнтаў БрДУ ў жаданні рабіць горад і краіну прыгажэйшымі. Члены нашага калектыву ўпэўнены, што ў гэты дзень іх адзінства – у працы. А прырода адгукнулася на цяпло і клопат чалавечых рук фарбамі і зелянінай.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: