Адкрыты ўніверсітэцкі конкурс «Грамацей–2019»

25 верасня адбыўся адкрыты ўніверсітэцкі конкурс «Грамацей–2019», які ўжо ў юбілейны дзясяты раз арганізуе кафедра агульнага і рускага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Удзельнікамі конкурсу сталі студэнты чатырох факультэтаў універсітэта – філалагічнага, геаграфічнага, псіхолага-педагагічнага і факультэта замежных моў, а таксама навучэнцы шасці гімназій, двух ліцэяў і дзвюх сярэдніх школ горада Брэста. У гэтым годзе пераканацца ў ступені пісьменнасці сваёй мовы вырашылі 78 студэнтаў і вучняў.

«Грамацей–2019» пачаўся з вітальнага слова ўдзельнікам загадчыка кафедры агульнага і рускага мовазнаўства В. Б. Пераход. Затым студэнт 4 курса філалагічнага факультэта Несцярук Андрэй выступіў з паведамленнем пра вядомага рускага лінгвіста А. А. Шахматава, з дня нараджэння якога у 2019 годзе спаўняецца 155 гадоў. З цікавасцю выслухалі ўдзельнікі конкурсу і паведамленне студэнткі 4 курса Засімук Вікторыі аб найноўшых арфаграфічных слоўніках, наяўных ва ўніверсітэце.

Конкурсная праграма складалася з двух этапаў – дыктоўкі і карэктурнага задання. Паколькі ў 2019 годзе наш горад адзначае свой тысячагадовы юбілей, і дыктоўка, і тэкст, прапанаваныя ўдзельнікам конкурсу для карэктуры, былі прысвечаны Брэсту.

У выніку сярод студэнтаў спецыяльных моўных факультэтаў 1-е месца ўжо трэці раз у гісторыі конкурсу заняў Шпарло Уладзіслаў (4 курс, спецыяльнасць “Журналістыка”), 2-е месца занялі Андрэева Кацярына (1 курс, факультэт замежных моў) і Майсейчык Ганна (1 курс, спецыяльнасць “Руская філалогія”), 3-е месца падзялілі студэнткі Ярмашэвіч Анастасія (2 курс, спецыяльнасць “Руская філалогія”), Вецік Яніна (3 курс, спецыяльнасць «Беларуская філалогія») і Місько Ганна (3 курс, спецыяльнасць «Беларуская філалогія»).

Студэнты неспецыяльных факультэтаў размеркавалі прызавыя месцы наступным чынам: 1-е месца ў Кудрэйкі Валерыі (2 курс, псіхолага-педагагічны факультэт), 2-е месца заняла Бронз Ганна (2 курс, псіхолага-педагагічны факультэт), 3-е месца ў Цярэшкі Валерыі (2 курс, геаграфічны факультэт).

Сярод школьнікаў лідарам стала Пішчык Марына (11 клас, ДУА «Гімназія № 5 г. Брэста»), 2-е месца заняла таксама вучаніца 11 класа ДУА «Гімназія № 5 г. Брэста» Раўнейка Маргарыта, 3-е месца падзялілі Пракапюк Ульяна (11 клас, ДУА «Гімназія № 4 г. Брэста», Навумавец Паліна (10 клас, ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста») і Сыч Карына (11 клас, ДУА «Гімназія № 2 г. Брэста»).

З кожным годам у нашым конкурсе прымае ўдзел усё больш і больш студэнтаў і школьнікаў: так, калі удзельнікамі «Грамацея–2017» былі 56 чалавек, то і ў 2018, і ў 2019 гадах паспрабаваць свае сілы ў конкурсным спаборніцтве ўжо вырашыла больш за 70 удзельнікаў. Усё гэта сведчыць аб тым, што конкурс па-ранейшаму выклікае цікавасць і, вядома ж, абавязкова адбудзецца ў наступным годзе.

Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта