Адкрыты дыялог рэктара ўніверсітэта і студэнтаў гістарычнага факультэта

Наш універсітэт славіцца добрымі традыцыямі камунікацыі кіраўніцтва ўніверсітэта са студэнцтвам. У межах адаптацыі студэнтаў-першакурснікаў да адукацыйнага асяроддзя рэктар універсітэта штогод сустракаецца са студэнтамі першага курса, каб адказаць на іх надзённыя пытанні, даць мудрую параду, матываваць на паспяховую навучальную дзейнасць.

18 снежня 2019 года на сустрэчы студэнтаў гістарычнага факультэта з рэктарам універсітэта, прафесарам Ганнай Мікалаеўнай Сендзер, панавала цёплая і душэўная атмасфера.

Нягледзячы на тое, што навучэнцаў цікавілі, у першую чаргу, пытанні сацыяльнай падтрымкі моладзі, камандзіроўкі на навуковыя канферэнцыі, сустрэча лагічна перацякла ў шчырыя зносіны педагога-настаўніка і студэнта. Якасная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь, створаныя ўніверсітэтам ўмовы для развіцця навуковага і творчага патэнцыялу навучэнцаў, спорт, здаровы лад жыцця, прафесійнае станаўленне будучага спецыяліста – усе гэтыя пытанні сталі ключавымі момантамі дыялога Ганны Мікалаеўны і студэнтаў гістарычнага факультэта.

Пасля дыялога з кіраўніком універсітэта студэнты яшчэ доўга абмяркоўвалі сустрэчу, дзелячыся эмоцыямі і выказваючы свае ўражанні ад размовы, на якой яны даведаліся не проста пра рэктара, а пра рэктара – настаўніка, жанчыну, маці, чалавека, здольнага падзяліцца жыццёвым вопытам і расказаць аб асабістым.

Гістарычны факультэт

Падзяліцца: