-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Адкрыццё Тыдня псіхалогіі ў БрДУ імя А.С. Пушкіна
Старт Тыдня псіхалогіі, які праходзіць у БрДУ імя А.С. Пушкіна з 30 кастрычніка па 4 лістапада, быў дадзены адкрыццём выставы псіхалагічнай літаратуры «У гармоніі з сабой і светам» у фае вучэбнага корпуса № 1. На выставе, арганізаванай бібліятэкай універсітэта, была прадстаўлена экспазіцыя навучальных і навуковых выданняў выкладчыкаў нашага ўніверсітэта і іншых беларускіх і замежных аўтараў па папулярнай псіхалогіі, псіхалагічнай дыягностыцы, карэкцыі, псіхалагічным кансультаванні і інш.
У першы дзень Тыдня псіхалогіі адбыўся і круглы стол «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай працы з непаўналетнiмi, схільнымі да дэвіянтных паводзін ва ўстановах адукацыі». Намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы і куратары навучальных груп сумесна са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы нашага ўніверсітэта, а таксама ўстаноў адукацыі і інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста змаглі абмеркаваць за круглым сталом пытанні арганізацыі работы па прафілактыцы і карэкцыі дэвіянтных (дэлінквентных) паводзін сярод непаўналетніх навучэнцаў.
З прывітальным словам перад калегамі і гасцямі ўніверсітэта выступіла кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Кошык Таццяна Мікалаеўна. Яна адзначыла актуальнасць тэмы круглага стала і падкрэсліла важнасць эфектыўнай прафілактычнай і карэкцыйнай працы з непаўналетнімі студэнтамі нашага ўніверсітэта, а таксама вопыту ўзаемадзеяння сістэм агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў гэтым пытанні.
Дзяржаўны служачы інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста Пальянчук Валерый Сяргеевіч правёў статыстычны аналіз правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх у горадзе (у прыватнасці, у Ленінскім раёне).
Вопытам працы ўстаноў адукацыі ў вырашэнні праблем непаўналетніх з дэвіянтнымі формамі паводзін, а таксама эфектыўнымі формамі прафілактычнай працы падзялілася педагог сацыяльны ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Брэста» Готліб Алена Фалькаўна.
Пра асаблівасці псіхалагічнай падтрымкі сем’яў непаўналетніх навучэнцаў з дэвіянтнымі (дэлінквентнымі) паводзінамі (схільных да дэвіянтных паводзін) расказала педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Брэста» Сельвісюк Кацярына Валянцінаўна.
Сярод запрошаных была і педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Брэста» Кадэнская Таццяна Аляксандраўна. У яе выступленні акцэнтавалася ўвага на найбольш эфектыўных формах і метадах працы па прафілактыцы суіцыдальных паводзін сярод непаўналетніх.
Заключным стаў даклад педагога-псіхолага БрДУ імя А.С. Пушкіна Ануфрыкавай Наталлі Сяргееўны. Яна агучыла накірункі карэкцыйнай працы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта з непаўналетнімі навучэнцамі, схільнымі да дэвіянтных паводзін.
Удзельнікі круглага стала адзначылі, што для такога актуальнага пытання часу, адведзенага на мерапрыемства, было недастаткова, а таксама падкрэслілі важнасць і мэтазгоднасць правядзення мерапрыемстваў у дадзеным фармаце на працягу ўсяго навучальнага года.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба