Адкрыццё Тыдня псіхалогіі. Тэатр-экспромт «Дзень гісторыі псіхалогіі»

24 лістапада адбылося адкрыццё Тыдня псіхалогіі. У холе навучальнага корпуса №1 пасля ўступнага слова прарэктара па выхаваўчай і сацыяльнай працы І.Г. Матыцынай, студэнты арганізавалі танцавальны флэш-моб «Экспрэсія пачуццяў», які выклікаў буру пазітыўных эмоцый ва ўдзельнікаў і гледачоў. Таксама ў фае бібліятэкай універсітэта была арганізавана выстава «Свет псіхалогіі». Пачаткам адкрыцця «Тыдня псіхалогіі» ў корпусе №2 стаў тэатр-экспромт «Дзень гісторыі псіхалогіі», дзе прынялі ўдзел не толькі студэнты-будучыя псіхолагі, але і гісторыкі, і філолагі.

Удзельнікі навукова-даследчай лабараторыі «Псіхалогія штодзённай свядомасці», студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта, развеялі міфы пра псіхалогію і псіхолагаў, а таксама прадэманстравалі свае творчыя таленты. Сапраўды тэатральнае прадстаўленне гісторыі нараджэння «Псіхеі» і іншыя мініяцюры паказалі студэнты філалагічнага факультэта, удзельнікі тэатральнай майстэрні «У-нескладовік». Праз разыгрыванне міні-сцэнак атрымалася адлюстраваць сутнасць псіхалагічнай навукі, расказаць пра гісторыю яе станаўлення, пра міфы ў псіхалогіі.

На працягу тыдня і студэнтаў, і працаўнікоў універсітэта чакае вялікая колькасць цікавых мерапрыемстваў, якія арганізуюць выкладчыкі кафедраў псіхалогіі развіцця і кафедры псіхалогіі, а таксама спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: