Абласны вучэбна-метадычны семінар «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ»

8 красавіка 2015 г. прайшоў Абласны вучэбна-метадычны семінар на тэму «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і факультэта эканомікі і права Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Правазнаўства», навучэнцы УА «Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны каледж» і Брэсцкага філіяла ПУА «Каледж бізнесу і права». Семінар прайшоў на базе Установы культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага».

Семінар адкрылі Грыгаровіч А.М., дэкан юрыдычнага факультэта, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, і Андрыяшка М.В., загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання і крымінальна-прававых дысцыплін, в.а. дэкана факультэта эканомікі і права Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. З прывітальным словам выступіла Данілюк Т.П., дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі.

Праца семінара мела дзве часткі. У першай былі заслуханы даклады Займіст Г.І., кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, дацэнта кафедры крымінальна-прававых дысцыплін БрДУ імя А.С. Пушкіна, Лосева У.У., кандыдата юрыдычных навук, дацэнта, дацэнта кафедры крымінальна-прававых дысцыплін БрДУ імя А.С. Пушкіна, Лыскавец М.М., загадчыка аддзела інфармацыйных тэхналогій Установы культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага», Дзік І.Р., старшага выкладчыка кафедры тэорыі права і грамадзянска-прававых дысцыплін, старшыні метадычнай камісіі факультэта эканомікі і права БарДУ, Ашмян Іны, студэнткі 4-га курса БрДУ імя А.С. Пушкіна, сустаршыні СНА факультэта і СНДЛ кафедры крымінальна-прававых дысцыплін, Юшкевіч Вольгі і Ляшчынскай Карыны, студэнтак 4-га курса БарДУ, удзельніц юрыдычнай клінікі факультэта эканомікі і права БарДУ.

Другая частка семінара была прысвечана працы на выставах і прэзентацыях. Студэнтам была дадзена магчымасць наведаць кніжныя выставы «Дзяржава і права. Юрыдычныя навукі: навінкі дакументальнага фонду» і «Выстава навуковых і вучэбна-метадычных выданняў і публікацый выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта», а таксама ўбачыць прэзентацыі магчымасцей сектара электронных рэсурсаў і працы публічнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі.

Для студэнтаў з БарДУ У.У. Лосеў арганізаваў экскурсію для азнаямлення з найважнейшай славутасцю нашай Радзімы – мемарыяльным комплексам «Брэсцкая крэпасць-герой». Студэнты, якія наведалі яго ўпершыню, атрымалі глыбокія ўражанні і набылі новыя веды.

Ад імя аргкамітэта семінара Г.І. Займіст

Падзяліцца: