15 гадоў МААП

Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы моладзевы атрад аховы правапарадку і лепшы штаб МААП Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі назвалі ў Мінску 6 лютага 2019 года. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 15-годдзю руху, прайшло ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і сабрала больш за сто прадстаўнікоў руху МААП з усіх рэгіёнаў краіны.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі і студэнты нашага ўніверсітэта. Вельмі прыемна адзначыць, што студэнт геаграфічнага факультэта, камандзір атрада МААП «Буг» Міхаіл Богунь быў узнагароджаны нагрудным знакам за ахову правапарадку.

Таксама ў гэты дзень па ўсёй нашай неабсяжнай Рэспубліцы Беларусь для ўдзельнікаў моладзевага праваахоўнага руху з ліку вучняў устаноў адукацыі (школы, ССУ, ПТВ, універсітэты) ужо традыцыйна арганізоўваюцца экскурсіі ў сілавыя ведамствы рэгіёна (і не толькі) з мэтай азнаямлення вучняў з іх дзейнасцю, а таксама для атрымання байцамі МААП новых ведаў у праваахоўнай сферы.

У гэтым годзе Ленінскі РК ГА «БРСМ» г. Брэста праводзіць трохдзённы цыкл мерапрыемстваў у межах святкавання Дня МААП.

Раніцай 6 лютага для байцоў МААП «Буг» БрДУ імя А.С. Пушкіна і «Алмаз» БрДТУ прайшла экскурсія на базе 111-ай гвардзейскай кёнігсбергскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава II ступені артылерыйскай брыгады. У ходзе экскурсіі байцы былі азнаёмлены з распарадкам дня, бытам салдат і ваеннай тэхнікай. Удзельнікам мерапрыемства было расказана аб баявым шляху вайсковай часці, а таксама аб яе заслугах, за якія яна атрымала свае назвы і ордэны. На завяршэнне экскурсіі быў паказаны фільм «Нашчадкі «Бога вайны», зняты да 75-годдзя з дня ўтварэння вайсковай часці.

Выконваючы абавязкі сакратара ГА БРСМ УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» з правамі РК

Падзяліцца: