vk
instagram
instagram

У адпаведнасці з рашэннем Вучонага савета БДПІ імя А.С.Пушкіна ад 28.09.1994 г. і загадам рэктара інстытута № 736-к ад 07.10.1994 г. быў створаны факультэт замежных моў, які ажыццяўляў падрыхтоўку настаўнікаў па наступных спецыяльнасцях: “Англійская мова і беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура і англійская мова”, “Беларуская мова і літаратура і англійская мова”, “Беларуская мова і літаратура і нямецкая мова”, “Англійская мова”, “Нямецкая мова”.

ФАКУЛЬТЭТ СЁННЯ

517 10 3
студэнтаў першай ступени
вышэйшай адукацыі
студэнтаў другой ступени
вышэйшай адукацыі
кафедры, якія ажыццяўляюць
падрыхтоўку спецыялістаў

У 2013 годзе праведзена рэструктурызацыя факультэта, у выніку якой створаны: кафедра англійскай філалогіі, кафедра нямецкай філалогіі, кафедра лінгвадыдактыкі. З 01.09.2016 г. у структуру факультэта інтэгравана кафедра замежных моў. У 2017 годзе праведзена аптымізацыя структуры факультэта: утворана кафедра нямецкай філалогіі і лінгвадыдактыкі. У структуру факультэта ўключаны наступныя падраздзяленні: кафедра англійскай філалогіі, кафедра нямецкай філалогіі і лінгвадыдактыкі, кафедра замежных моў, міжкафедральны вучэбны кабінет. На факультэце навучаецца 527 студэнтаў, з якіх 64 замежныя, і 10 магістрантаў. Падрыхтоўку будучых спецыялістаў забяспечваюць 16 кандыдатаў навук, 2 прафесары, 1 доктар навук.

На факультэце створана сучасная інфраструктура, у прыватнасці, кампетэнтнасны цэнтр абсталяваны сістэмай PolyCom, якая дазваляе рэалізоўваць сеткавае педагагічнае ўзаемадзеянне з універсітэтамі-партнёрамі (інтэрактыўныя лекцыі ў сеціве, міжнародныя вебінары, навуковыя вэб-канферэнцыі). Функцыянуюць мультымедыйныя лінгафонныя і камп’ютарныя класы, міжкафедральны вучэбны кабінет і інш.

Выкладчыкі факультэта актыўна займаюцца навуковай дзейнасцю. Традыцыйным для структурнага падраздзялення з’яўляецца правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый. Актыўна і вынікова займаюцца навукай і студэнты факультэта. У 2013–2019 гг. на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 27 прац студэнтаў і магістрантаў факультэта замежных моў атрымалі катэгорыі, з іх шэсць – першую.

Адным з мэтавых прыярытэтаў факультэта з’яўляецца інтэграцыя ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Студэнты факультэта замежных моў актыўна ўдзельнічаюць у еўрапейскіх праграмах акадэмічнай мабільнасці “Эразмус+”, “EMBER”, DAAD (вучацца ва ўніверсітэтах  Італіі, Польшчы, Грэцыі, Іспаніі, Літвы, Германіі). Факультэтам заключаны дамовы аб супрацоўніцтве з Вышэйшай педагагічнай школай г. Вайнгартэна (Германія), Вышэйшай педагагічнай гімназіяй г. Кройцлінгена (Швейцарыя). У 2014–2019 гг. 12 студэнтаў факультэта прайшлі пераддыпломныя практыкі і рэалізавалі праграмы “ўключанага” навучання ў названых вышэй навучальных  установах.

Выкладчыкі кафедраў актыўна распрацоўваюць вучэбна-метадычныя комплексы ў адпаведнасці са стандартамі трэцяга пакалення (“Мова СМІ”, “Дыскурс-аналіз”, “Дыскурсіўная практыка”, “”Федэральныя землі Германіі”, “Лінгвістыка паэтычнага тэксту”, “Стылістыка” і інш.).

Гонарам факультэта замежных моў з’яўляецца валанцёрскі атрад студэнтаў-перакладчыкаў “LINGUA” – адзін з лепшых валанцёрскіх студэнцкіх атрадаў Рэспублікі Беларусь (забяспечвае перакладчыцкае суправаджэнне на міжнародных творчых фестывалях, напрыклад, “Белая Вежа”, міжнародных спаборніцтвах, напрыклад, на чэмпіянатах свету па веславанні, хакеі і інш.).

Па ініцыятыве студэнцкага самакіравання створана афіцыйная група факультэта замежных моў у сацыяльнай сетцы “Укантакце”. Традыцыйнымі для факультэта з’яўляюцца такія мерапрыемствы, як “Арт-сесія”, “Міс Вясна”, акцыя “Каляднае цяпло”, “Лінгвістычны КВЗ”, “Форум-тэатр” і інш.

Выпускнікі факультэта надзвычай запатрабаваны на рынку працы ўстановамі сферы адукацыі, рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій і інш.

Принадлежность к структурным подразделениям: 
Принадлежность к структурным подразделениям: 
vk
instagram
instagram

Адрас

224016 Беларусь, Брэст, вул. Міцкевіча, 28

Тэлефон

(+375 162) 21-48-53,
(+375 162) 21-71-27

E-mail

foreign@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: 
Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта