Запрашэнне на вучобу

Каб паступіць на вучобу ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, замежным абітурыентам з краін, якія маюць візавы рэжым для ўезду ў Рэспубліку Беларусь, неабходна атрымаць запрашэнне на навучанне, якое дазволіць адкрыць вучэбную візу ў замежным дыпламатычным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь або ў нацыянальным аэрапорце “Мінск”. Азнаёміцца са спісам краін з бязвізавым рэжымам уезду ў Рэспубліку Беларусь можна на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь або ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь у Вашай краіне.

Этапы атрымання запрашэння на вучобу:

  • падача абітурыентам анкеты для навучання і астатніх дакументаў;
  • разгляд пададзеных дакументаў прыёмнай камісіяй універсітэта;
  • афармленне і ўзгадненне работнікамі аддзела міжнародных сувязей БрДУ імя А. С. Пушкіна запрашэння на навучанне ў міграцыйнай службе;
  • пасля таго як запрашэнне ўзгоднена ў міграцыйнай службе – атрыманне абітурыентам вучэбнай візы ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства.

Спіс дакументаў, неабходных для запрашэння

Для атрымання запрашэння на навучанне адпраўце ў аддзел міжнародных сувязей па электроннай пошце int@brsu.by або па факсе +375 162 21 70 53 копіі наступных дакументаў:

  1. Запоўненую Анкету (спампаваць тут);
  2. Натарыяльна завераную копію атэстата або іншага дакумента аб адукацыі;
  3. Пераклад атэстата або іншага дакумента аб адукацыі на беларускую ці рускую мову, засведчаны натарыяльна;
  4. Копію замежнага пашпарта ці іншага дакумента, які сведчыць асобу.
  5. Пераклад замежнага пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу, на беларускую ці рускую мову, засведчаны натарыяльна.

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ! Копіі ўсіх дакументаў павінны быць засведчаны пячаткай натарыуса, а да ўсіх дакументаў на замежнай мове неабходна прыкласці іх пераклад на рускую мову. Пераклад павінен быць засведчаны натарыяльна.

КАНДЫДАТЫ НА НАВУЧАННЕ АТРЫМЛІВАЮЦЬ ЗАПРАШЭННЕ БЯСПЛАТНА.

Тэрміны прыёму дакументаў для афармлення запрашэння

Для паступлення ва ўніверсітэт Вам неабходна прыехаць у горад Брэст і падаць дакументы ў прыёмную камісію не пазней:

Вучэбная праграма

Прыём дакументаў

Вышэйшая адукацыя (I ступень)

Да 15 кастрычніка

Магістратура (II ступень)

На працягу года

Аспірантура

На працягу года

Падрыхтоўчае аддзяленне

На працягу года

Курсы рускай мовы як замежнай

На працягу года

Курсы замежнай мовы

З 1 па 20 верасня

Курсы «Англійская мова для спецыяльных мэт»

На працягу года

Курсы «Дзелавая замежная мова»

На працягу года

Звяртаем увагу, што туркменскія грамадзяне з атэстатам аб агульнай сярэдняй адукацыі, выдадзеным да 2008 года (дзевяцігадовы курс навучання), могуць быць дапушчаны да гутаркі, якая высвятляе ўзровень валодання мовай навучання, толькі ў выпадках, калі яны падаюць у дадатак да атэстата дакументы аб пачатковай прафесійнай адукацыі або раўнацэнныя дакументы, што пацвярджаюць атрыманне дзесяцігадовай агульнай сярэдняй адукацыі.

Узгадненне запрашэнняў

У выпадку ўзгаднення міграцыйная служба накіроўвае спісы для выдачы віз у консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства замежнага абітурыента, што з’яўляецца падставай для атрымання вучэбнай візы замежнымі грамадзянамі краін з візавым рэжымам уезду ў Рэспубліку Беларусь.