Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Ва ўніверсітэце працуе сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, галоўная мэта якой – аказанне псіхалагічнай дапамогі людзям у сітуацыях розных псіхалагічных цяжкасцяў.

Вы можаце звярнуцца да спецыялістаў, калі не ведаеце, як паступіць, калі вычарпаныя ўсе магчымасці самастойна справіцца з праблемай, калі знаходзіцеся ў стане душэўнага засмучэння, калі Вам здаецца, што Вы недастаткова эфектыўныя ў асобаснай, прафесійнай або сацыяльнай сферах.

Спецыялісты нашай службы дапамогуць Вам наладзіць узаемаадносіны з іншымі людзьмі. Мы дапаможам Вам пазбавіцца ад страхаў і адмоўных эмоцый. Падкажам, як абыходзіць няўдачы бокам і паверыць у свае сілы. Вы заўсёды можаце разлічваць на нашу эмацыйную падтрымку і ўвагу да Вашых праблем, на павагу Вашых інтарэсаў і поўную канфідэнцыяльнасць.

Кантактная інфармацыя

Адрас г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 611а
г. Брэст, вул. Пушкінская, 100 (інтэрнат № 4/2)
Тэлефоны (+375 162) 21-37-35
(+375 162) 44-45-67
E-mail servpsyh@brsu.by

Склад