-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
БУРЫК Алена Аляксееўна
Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна,
кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Кантактная інфармацыя |
|
Адрас: |
г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, каб. № 222, 224016 |
Тэлефон: |
(+375 162) 37-00-93 |
Кароткая біяграфія
У 2004 г. скончыла гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «Гісторыя» са спецыялізацыяй «Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», у 2012 г. – аспірантуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2014 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прыгранічнае супрацоўніцтва Беларусі з Польшчай і Украінай (1991–2008 гг.)» (навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар М.Э. Часноўскі). У 2020 г. пастановай Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна працуе з 2004 г. на пасадзе лабаранта і з 2005 г. па сумяшчальніцтве асістэнтам, выкладчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі. З 2009 г. асістэнт, выкладчык (2012 г.), дацэнт (2014 г.) кафедры ўсеагульнай гісторыі, намеснік дэкана гістарычнага факультэта па навуковай рабоце, па вучэбнай рабоце, адказны сакратар прыёмнай камісіі ўніверсітэта (2015–2016 гг.). У 2016–2022 гг. з'яўлялася дэканам гістарычнага факультэта, у 2022–2025 гг. – загадчыкам кафедры гісторыі славянскіх народаў. 23 чэрвеня 2025 г. прызначана на пасаду прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
Навуковая дзейнасць
З'яўляецца аўтарам (суаўтарам) больш за 80 навуковых, навукова-метадычных публікацый, суаўтарам навучальнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прымала ўдзел у рэалізацыі 3 навуковых праектаў.
Навуковыя інтарэсы:
- знешняя палітыка Беларусі;
- прыгранічнае супрацоўніцтва Беларусі з сумежнымі краінамі;
- міжнародныя зносіны.
Узнагароды:
- 2014 г. – падзяка рэктара ўніверсітэта;
- 2018 г. – грамата;
- 2020 г. – грамата Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі;
- 2023 г. – Ганаровая грамата ўніверсітэта.