Ці можна кіраваць канфліктамі?

Незвычайнае мерапрыемства адбылося ў канцы красавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Аўтарскі трэнінг «STOP-канфлікт» для супрацоўнікаў бібліятэкі правёў кандыдат юрыдычных навук, в.а. загадчыка кафедры крымінальна-прававых дысцыплін дацэнт Храмаў С.М.

На трэнінгу былі разгледжаны тэарэтычныя асновы рашэння канфліктных сітуацый, асноўныя формулы канфліктаў, розныя стратэгіі і тактыкі паводзін у канфліктным супрацьстаянні.

Тэма трэнінгу не была абрана выпадкова. Пры абслугоўванні чытачоў часам узнікаюць розныя сітуацыі, у тым ліку канфліктныя. Асаблівую цікавасць аўдыторыі выклікалі кейсы з практычнай дзейнасці бібліятэкі. Вось адна з рэальных сітуацый, разгледжаных на трэнінгу: «У наведвальніка скончыўся час працы за камп’ютарам, але ён просіць яшчэ пяць хвілін, каб скончыць сваю працу. Але наступны наведвальнік рэагуе на гэта адмовай і пачынае канфліктаваць з ім». З дапамогай удзельнікаў трэнінгу былі прапанаваны некалькі варыянтаў рашэння гэтай праблемы.

Заўважым, што прапанаваны трэнінг актуальны не толькі для бібліятэк, але і для любых іншых калектываў, у якіх здараюцца канфлікты. Веданне прыроды канфлікту дазваляе нам самім не стаць бокам канфлікту. А ў выпадку пагрозы ўзнікнення канфлікту хутка і граматна прыняць меры.

У завяршэнне трэнінгу Храмаў С.М. падзякаваў удзельнікам і перадаў у дарунак абласной бібліятэцы дзве свае новыя кнігі па юрыспрудэнцыі, выдадзеныя ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна.

Храмаў С.М.

Падзяліцца: