Студэнты БрДУ на Рэспубліканскай універсіядзе-2015

22-24 красавіка на базе СК Стайкі прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2015 па самба.

У асабістым першынстве сярод дзяўчат у вагавой катэгорыі 65 кг, 3 месца заняла Шабан Іна, студэнтка 4 курса факультэта фізічнага выхавання, у вагавой катэгорыі 72 кг. 3 месца заняла студэнтка 4 курса факультэта фізічнага выхавання Курловіч Анастасія.

У гэты ж час ў Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2015 па спартыўнай аэробіцы, дзе наша каманда ўпэўнена заняла 5 агульнакаманднае месца.

Спартыўны клуб

Падзяліцца: