-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Прафактыў студэнтаў нашага ўніверсітэта прыняў удзел у міжнароднай акцыі «Полымя Перамогі»
Міжнародная акцыя «Полымя Перамогі», ініцыяваная прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прайшла з 5 па 7 мая 2015 года ў горадзе-героі Туле.
Мінск, Масква, Наварасійск, Валгаград, Санкт-Пецярбург, Сімферопаль, Керч, Смаленск і крэпасць-герой Брэст дэлегавалі да ўдзелу ў акцыі прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый студэнтаў.
Наш універсітэт прадстаўлялі Р.В. Чуль, старшыня прафкама студэнтаў, Ганна Вахільчук і Анастасія Кавальчук, студэнты геаграфічнага і гістарычнага факультэтаў.
Міжнародная акцыя заклікана актывізаваць патрыятычныя настроі ў моладзевым асяроддзі, прыцягнуць увагу да гістарычных падзей, аддаць даніну памяці загінуўшым. Задачы акцыі – павышэнне аўтарытэту гарадоў, якія носяць званне «горад-герой» і «крэпасць-герой», пашырэнне супрацоўніцтва ўніверсітэтаў гэтых гарадоў па розных напрамках дзейнасці.
Ключавое мерапрыемства акцыі – запальванне вечнага агню ў скверы Тульскага Крамля і адкрыццё новага мемарыяла. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, губернатара Тульскай вобласці У.С. Груздзева, мітрапаліта Тульскага і Яфрэмаўскага Алексія (Куцепава), адміністрацыі горада, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікоў устаноў адукацыі.
Запомніліся ўдзельнікам і мітынг каля стэлы студэнтам і супрацоўнікам Тульскага педагагічнага інстытута, якія не вярнуліся з фронту, і акцыя «Мой прадзед – савецкі салдат», і пасадка бэзу – сімвала Вялікай Перамогі.
З іншых мерапрыемстваў варта адзначыць экскурсіі ў музей гісторыі ўніверсітэта, ваенны музей універсітэта, конную прагулку па Яснай Паляне, а таксама квест-гульню, у якой брэсцкая дэлегацыя перамагла і атрымала права выбраць прыз – самы смачны торт.
Рэктар Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар тэхнічных навук, прафесар, старшыня Савета рэктараў Тульскай вобласці М.В. Гразеў выказаў пісьмовую падзяку рэктару нашага ўніверсітэта Ганне Мікалаеўне Сендзер за дапамогу ў арганізацыі міжнароднай патрыятычнай акцыі «Полымя Перамогі».
Р.В. Чуль, старшыня прафкама студэнтаў


