Х Юбілейная міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта»

14 мая 2015 года на сацыяльна-педагагічным факультэце нашага ўніверсітэта прайшла Х Юбілейная міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта», у якой прынялі ўдзел 112 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Удзельнікі канферэнцыі атрымалі магчымасць прадставіць на абмеркаванне вынікі ўласных навуковых пошукаў, пазнаёміцца з тымі напрамкамі даследаванняў у галіне псіхалогіі, якія цікавяць сучасных студэнтаў.

На пленарным пасяджэнні вялікую цікавасць выклікаў даклад студэнткі Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. Украінкі (Украіна) Стаднік Іны на тэму «Асаблівасці перажывання псіхалагічнай траўмы і посттраўматычнага стрэсу ў байцоў зоны Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА)». На секцыйных пасяджэннях лепшымі былі прызнаны даклады студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна Супрун Кацярыны, Аўсяннікава Антона, Пісарчук Дзіяны, Амельянюк Марыны, студэнтаў Магілёўскага інстытута МУС Рэспублiкi Беларусь Калыска Аляксандра, Нехіна Дзмітрыя, студэнта Інстытута пагранічнай службы Рэспублiкi Беларусь Рубашэўскага Аляксандра, студэнткі ГрДМУ Юшкевіч Ірыны.

Кафедра псіхалогіі развіцця

Падзяліцца: