-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Гэтых дзён не змоўкне слава!
Добрай традыцыяй напярэдадні свята 9 мая сталі ўрачыстыя сходы, якія праводзяцца ў нашым універсітэце. Гэты год – асаблівы: ён праходзіць пад знакам 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і юбілею нашай alma mater. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася рэктар Г.М. Сендзер. Яна адзначыла, як важна захоўваць памяць пра герояў і не скажаць факты аб мінулай вайне.
Кожны год ганаровымі гасцямі ўрачыстага сходу становяцца ветэраны, якія пасля вайны шмат гадоў працавалі ў нашым універсітэце. У гэты дзень у зале прысутнічаў Мікалай Маркавіч Ташліковіч. Сімвалічна, што менавіта ён напярэдадні свята Перамогі ўручыў значкі БРСМ тром студэнтам фізіка-матэматычнага і геаграфічнага факультэтаў. У сваю чаргу Брэсцкі абласны камітэт прафсаюза работ нікаў адукацыі і навукі адзначыў заслугі Мікалая Маркавіча Падзячным лістом.
У даніну ўдзячнасці ветэранам студэнты падрыхтавалі святочную праграму. Ірына Замулко выканала праніклівую «Баладу пра маці», Вячаслаў Гаўрылюк – «Майскі вальс», Кірыл Лізуноў чытаў верш Яўгена Еўтушэнкі «Вяселлі», а Яўген Кавалёў пераўвасобіўся ў любімага многімі героя А. Твардоўскага Васіля Цёркіна.
Завяршальным акордам сустрэчы стала запальнае папуры з ваенных песень у выкананні ўдзельнікаў вакальнай студыі «Ступені».
Са святам Вялікай Перамогі!
Студклуб



