Акцыя «Калядная казка»

29 снежня ў рамках акцыі «Калядная казка» студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» віншавалі маленькіх пацыентаў УАЗ «Брэсцкая абласная дзіцячая бальніца». Навагодняя акцыя праводзілася пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі пачатковага навучання Чубінашвілі Н.Г. і выкладчыка Юматавай С.І.

У праграме навагодняй акцыі былі гульні, песні, танцы, навагоднія падарункі, пажаданні моцнага здароўя і выдатны настрой.

Кафедра педагогікі пачатковага навучання

Падзяліцца: