-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Адкрыты ўніверсітэцкі фестываль «Старт пакаленняў»
15-16 мая 2015 г. на базе БрДУ імя А.С. Пушкіна праводзіўся адкрыты ўніверсітэцкі фестываль «Старт пакаленняў» сярод вучнёўскай моладзі і работнікаў вышэйшых навучальных устаноў г. Брэста, арганізаваны ў рамках Рэспубліканскага фестывалю «Старт пакаленняў» (у адпаведнасці з пастановай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.11.2014 №13.4 «Аб выніках дзейнасці рэспубліканскага галіновага фізкультурна-спартыўнага клуба «Буравеснік»).
У фестывалі прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячых садкоў, вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, студэнты і работнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ.
У рамках фестывалю праходзіў шэраг спартыўных мерапрыемстваў: лёгкаатлетычнае мнагабор’е, спаборніцкі конкурс па баскетболе «Снайпер», таварыская сустрэча па стрытболе сярод студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ, плаванне, камбінаваная сямейная эстафета «Мама, тата і я – спартыўная сям’я», спартыўнае свята, прысвечанае Дню работніка фізічнай культуры і спорту. Агульная колькасць удзельнікаў склала каля 200 чалавек.



