Зала алімпійскай славы

Спіс выпускнікоў БрДУ імя А. С. Пушкіна,
удзельнікаў летніх Алімпійскіх гульняў

 

Несцярэнка Юлія

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2001 года, алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 метраў (Афіны, 2004), удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне (2008). Лёгкая атлетыка.

Ісачанка Барыс

Выпускнік факультэта фізічнага выхавання. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980). Стральба з лука.

Васільеў Андрэй

Выпускнік факультэта фізічнага выхавання 2001 года, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992), Афінах (2004). Кулявая стральба.

Бародзіч Інга

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2003 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Атланце (1996). Плаванне.

Аліпава Юлія

Выпускніца юрыдычнага факультэта 2002 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Атланце (1996), Сіднэі (2000). Кулявая стральба.

Гелах Наталля

Студэнтка факультэта фізічнага выхавання (1999–2002 гг.), удзельніца Алімпійскіх гульняў у Сіднэі (2000 г.), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Афінах (2004 г.). Веславанне акадэмічнае.

Шамчук Наталля

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2007 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Афінах (2004), Пекіне (2008). Лёгкая атлетыка.

Шуляк Анастасія

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2008 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне (2008). Лёгкая атлетыка.

Юшчанка Юльяна

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2009 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне (2008), Лондане (2012). Лёгкая атлетыка.

Асташка Вольга

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2012 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне (2008), Лондане (2012). Лёгкая атлетыка.

Платніцкі Дзмітрый

Выпускнік факультэта фізічнага выхавання 2010 года, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Пекіне (2008), Лондане (2012). Лёгкая атлетыка.

Кунда Максім

Выпускнік факультэта фізічнага выхавання 2012 года, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Пекіне (2008). Стральба з лука.

Зайцава Алеся

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2011 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Лондане (2012). Бадмінтон.

Шумак Кацярына

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2011 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Лондане (2012). Лёгкая атлетыка.

Ляпешка Ганна

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2008 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Лондане (2012). Лёгкая атлетыка.

Хвашчынскі Уладзімір

Выпускнік факультэта фізічнага выхавання 2014 года, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Лондане (2012). Футбол.

Гайдучык Віталь

Выпускнік факультэта фізічнага выхавання 2014 года, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Лондане (2012). Футбол.

Халадовіч Таццяна

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2016 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра (2016). 5 месца ў кіданні кап’я.

Малышчык Ганна

Выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2016 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра (2016). 7 месца ў кіданні молата.

Асаёнак Пётр

Студэнт факультэта фізічнага выхавання 2018–2020 гг., удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра (2016). 6 месца. Цяжкая атлетыка.

Каткавец Аляксей

Факультэт фізічнага выхавання 4 курс, удзельнік Алімпійскіх Гульняў у Токіа (2021 год). 6 месца  у кіданні дзіды сярод мужчын.