Рэкамендацыі па знаходжанні ў Рэспубліцы Беларусь

Падчас навучання ва ўніверсітэце замежных навучэнцаў чакаюць адміністрацыйныя выдаткі, не звязаныя з аплатай за навучанне.

Адміністрацыйныя выдаткі для замежных студэнтаў:

Найменне паслугі

Кошт паслугі

Тэрмін афармлення

рублёў

даляраў ЗША

Часовае знаходжанне (на тэрмін дзеяння візы)

40,00

13,00

2–3 дні

Часовае пражыванне (на тэрмін навучання, але не больш за адзін год)

120,00

38,00

17–20 дзён

Падаўжэнне рэгістрацыі (знаходжанне + пражыванне)

160,00

46,00

21–25 дзён

Віза на канікулы

120,00

38,00

15 дзён

Віза на выезд

80,00

25,00

15 дзён

Усе замежныя грамадзяне, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, могуць атрымаць хуткую і неадкладную медыцынскую дапамогу бесперашкодна і бясплатна ў дзяржаўных установах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Замежныя навучэнцы БрДУ імя А. С. Пушкіна, якія падлягаюць абавязковаму медыцынскаму страхаванню (акрамя грамадзян Арменіі, Казахстана, Малдовы, Узбекістана, Украіны, Расіі, Таджыкістана і Туркменістана), абавязаны набыць поліс медыцынскага страхавання на перыяд навучання (у асноўным на год з наступным прадаўжэннем).