Адлік сваёй гісторыі факультэт пачынае з 1957 года, калі пры факультэце мовы і літаратуры была адкрыта спецыяльнасць “Педагогіка і методыка пачатковага навучання”.

ФАКУЛЬТЭТ СЁННЯ

650 40 3
студэнтаў
усіх формаў навучання
штатных
выкладчыкаў
кафедры, якія ажыццяўляюць
падрыхтоўку спецыялістаў

У 1969 годзе факультэт мовы і літаратуры і падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў быў падзелены на два самастойныя факультэты: філалагічны і педагагічны. У сувязі з адкрыццём на педагагічным факультэце спецыяльнасці “Псіхалогія” ў 1999 годзе факультэт перайменаваны ў псіхолага-педагагічны.

Сёння на факультэце вядзецца навучанне па 3-х спецыяльнасцях: пачатковая адукацыя, псіхалогія, практычная псіхалогія.

На кафедрах факультэта працуе больш за 50 выкладчыкаў, у ліку якіх – 1 доктар філалагічных навук, 1 доктар педагагічных навук, 1 доктар псіхалагічных навук, 4 прафесары, 7 кандыдатаў педагагічных навук, 4 кандыдаты філалагічных навук, 10 кандыдатаў псіхалагічных навук, 1 кандыдат біялагічных навук, 1 кандыдат філасофскіх навук. На факультэце на ўсіх формах навучання займаецца больш як 700 студэнтаў.

Выкладчыкі факультэта ўдзельнічаюць у распрацоўцы навукова-даследчых тэм. У арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў у розных формах удзельнічаюць усе выкладчыкі факультэта. Асноўнай формай вучэбнай навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў з’яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў у межах курсавых і дыпломных прац. Значная ўвага надаецца фарміраванню ў студэнтаў навуковых кампетэнцый і метадалагічных навыкаў навуковых даследаванняў. Для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь факультэтам штогод прад’яўляюцца найлепшыя дыпломныя даследаванні.

На дадзены момант на факультэце праводзяць навукова-даследчую дзейнасць 13 студэнцкіх навукова-даследчых аб’яднанняў: на кафедры педагогікі пачатковай адукацыі – 5, на кафедры псіхалогіі – 5, на кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання – 3. Тэматыка працы студэнцкіх навукова-даследчых аб’яднанняў дастаткова варыятыўная, што дае магчымасць уключаць студэнтаў у даследчую дзейнасць у самых розных напрамках. На факультэце працуе СНТ. Студэнты спецыяльнасці “Псіхалогія” займаюцца навукова-практычнай дзейнасцю ў студэнцкіх навуковых лабараторыях. Вынікі сваёй працы студэнты абмяркоўваюць на навуковых канферэнцыях і семінарах. Штогод на факультэце праводзяцца Дні навукі. Вынікам навуковых круглых сталоў, дыскусій, прэзентацый з’яўляецца студэнцкая навуковая канферэнцыя, на якой у розных секцыях выступаюць студэнты ўсіх спецыяльнасцей факультэта з дакладамі па розных навуковых напрамках. Вынікі студэнцкіх навуковых даследаванняў публікуюцца ў зборніках артыкулаў.

Кафедрай псіхалогіі арганізавана актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва з ВНУ Украіны: Пераяслаўль-Хмяльніцкім дзяржаўным універсітэтам імя Грыгорыя Скаварады і Ровенскім дзяржаўным гуманітарным універсітэтам. На цяперашні момант кафедрай педагогікі пачатковай адукацыі таксама вядзецца праца па падпісанні дагавора аб навуковым супрацоўніцтве з Пераяслаўль-Хмяльніцкім дзяржаўным універсітэтам імя Грыгорыя Скаварады МА Украіны.

Принадлежность к структурным подразделениям: 
Принадлежность к структурным подразделениям: 

I ступень

Дзённая форма атрымання адукацыі

Педагог

Прафілізацыі:
«Карэкцыйная педагогіка»

Псіхолаг. Выкладчык

Прафілізацыі:
«Сацыяльная псіхалогія»
«Медыцынская псіхалогія»

Завочная форма атрымання адукацыі

Псіхолаг. Выкладчык

Прафілізацыі:
«Сацыяльная псіхалогія»
«Медыцынская псіхалогія»

Завочная скарочаная форма атрымання адукацыі

II ступень (магістратура)

Завочная форма атрымання адукацыі

  • 1-23 80 03 «Псіхалогія з профілізацыяй: Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя» (тэрмін навучання 1,5 гады)

Магістр

Принадлежность к структурным подразделениям: 
vk
instagram

Адрас

224665 Беларусь, Брэст, Міцкевіча, 28, каб. 227

Тэлефон

(+375 162) 21-64-35,
(+375 162) 21-64-14

E-mail

psycho@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: