Штаб працоўных спраў

Студэнцкі атрад – гэта не толькі магчымасць цікава і з карысцю для сябе правесці летнія вакацыі, але і:

  • дадатковая спецыяльнасць або першыя навыкі прафесійнай дзейнасці;
  • атмасфера нефармальных зносін – новыя знаёмствы і сябры;
  • набыццё ўпэўненасці ва ўласных сілах;
  • добрая зарплата;
  • бясцэнны вопыт;
  • практычная школа лідарства і працы ў камандзе.

Праца ў складзе студэнцкага атрада дысцыплінуе і адаптуе да жыцця!

У летні перыяд Штаб працоўных спраў арганізуе студэнцкія атрады. Запіс ажыццяўляецца ў студэнцкія атрады па наступных напрамках:

  • будаўнічыя атрады;
  • педагагічныя атрады;
  • сельскагаспадарчыя атрады;
  • сэрвісныя атрады;
  • валанцёрскія атрады.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца да сакратароў п/а факультэтаў УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна», а таксама ў 630 аўд. гал. корпуса УА “БрДУ імя А. С. Пушкіна” альбо па тэлефоне:

+375 33 620 30 37 – Аляксандра Альбертаўна Мышленнік (Сакратар ПА ГА «БДСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна»)