Студэнцкае самакіраванне

Студэнцкае самакіраванне ва ўстанове адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” з’яўляецца адной з формаў выхаваўчай працы, накіраванай на фарміраванне ўсебакова развітай, творчай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, падрыхтоўку сучасных кваліфікаваных спецыялістаў.

Студэнцкае самакіраванне – гэта асобая форма ініцыятыўнай, самастойнай дзейнасці студэнтаў па рашэнні жыццёва важных пытанняў па арганізацыі вучэбнай, навуковай, выхаваўчай працы, быту, вольнага часу і інш.

Мэтай дзейнасці студэнцкага самакіравання з’яўляецца арганізацыя ўсебакова цікавага і грамадска карыснага студэнцкага жыцця, а таксама арганізацыя сістэмнай працы па далучэнні студэнцкай моладзі да культурных і духоўных каштоўнасцей, садзейнічанне сацыяльнай самарэалізацыі студэнтаў.

Для рэалізацыі дадзенай мэты студэнцкае самакіраванне рэалізуе наступныя задачы:

  • садзейнічанне кіраўніцтву ўніверсітэта, факультэтаў і іншым структурным падраздзяленням, што ажыццяўляюць ідыялагічную і выхаваўчую працу, у стварэнні перадумоў і матываў, якія спрыяюць актыўнаму прыцягненню студэнцкай моладзі ў розныя сферы жыццядзейнасці ўніверсітэта і павышэнню яе сацыяльнай актыўнасці;
  • удзел у распрацоўцы, прыняцці і рэалізацыі нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць жыццядзейнасць студэнцкай моладзі ўніверсітэта;
  • інфармацыйнае забеспячэнне студэнцкай моладзі па разнастайных пытаннях жыццядзейнасці ўніверсітэта і рэалізацыі дзяржаўнай моладзевайй палітыкі;
  • садзейнічанне зацвярджэнню сярод студэнтаў асноў здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў і шкодных звычак;
  • арганізацыя сацыяльна значымай дзейнасці студэнцкай моладзі ва ўніверсітэце: правядзенне разнастайных мерапрыемстваў, што спрыяюць развіццю асобы, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму студэнцтва, рэалізацыя яго сацыяльных і працоўных ініцыятыў.