Філалагічны факультэт быў створаны ў Брэсцкім педагагічным інстытуце 1 лістапада 1950 года, першая назва – факультэт мовы і літаратуры. На факультэце працуюць 3 доктары навук, 28 кандыдатаў навук. Маюць званне дацэнта 25 выкладчыкаў, званне прафесара – 3 выкладчыкі. Забяспечанасць кадрамі вышэйшай навуковай кваліфікацыі складае 85,7 %.

Студэнцкая навуковая праца

На факультэце працуе студэнцкае навуковае таварыства, якое актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні навуковых мерапрыемстваў (семінары, канферэнцыі, алімпіяды і г. д.). Па выніках канферэнцый выдаюцца зборнікі навуковых прац студэнтаў. Штогод у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых філолагаў “Слова ў мове, маўленні, тэксце” ўдзельнічае больш за 100 чалавек. Маштабную студэнцкую канферэнцыю «Класіка і сучаснасць у вытанчанай славеснасці ХІХ–ХХІ стагоддзяў» рэгулярна арганізуе кафедра рускай літаратуры і журналістыкі.

Пры факультэцкіх кафедрах працуюць студэнцкія навукова-даследчыя групы (у 2020-2021 навучальным годзе – 16). Пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара І. А. Швед дзейнічае студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Фалькларыстыка і краязнаўства».

Штогод у Рэспубліканскім конкурсе прымаюць удзел не менш за 4 студэнцкія навуковыя работы, усе яны ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III катэгорый.

Студэнты факультэта прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях у Беларусі, Расіі, Украіне і Польшчы.

Iдэалагічная і выхаваўчая праца

У гэтым накірунку назапашаны вялікі вопыт. Інтэнсіўнасці і эфектыўнасці выхаваўчай работы спрыяе сам змест філалагічнай адукацыі: вывучэнне мовы і літаратуры – традыцыйная, правераная стагоддзямі форма выхавання. Але літаратурныя вечары, сустрэчы з пісьменнікамі і прэзентацыі новых кніг – невялікая частка сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай працы.

Удасканальваецца інфармацыйная прастора факультэта. Акрамя традыцыйных насценгазет па выніках летніх практык, да юбілеяў пісьменнікаў і навукоўцаў і інш., у калідорах філфака можна прачытаць вучэбную газету «Слова», інфармацыйна-літаратурны альманах «Рускі цэнтр БрДУ: людзі, факты, падзеі».

Традыцыйнымі сталі такія мерапрыемствы, як адкрытыя ўніверсітэцкія конкурсы: конкурс мастацкага слова «Таямніцы слова i думкі» і конкурс прамоўніцкага майстэрства «Майстар слова»; фестываль замежных навучэнцаў, міжнародны Пушкінскі фестываль «Друзья, прекрасен наш союз…», у рамках якога праводзіцца адкрыты конкурс чытальнікаў, сцэнічны конкурс, конкурс эсэ, плакатаў, майстар-класы.

Выходзіць за межы філалагічнага факультэта шэраг іншых мерапрыемстваў: міжфакультэцкі фестываль «Неруш роднага слова», Тыдзень роднай мовы і літаратуры, дні моладзевай творчасці «Наш Пушкін», міжфакультэцкія Дні славянскага пісьменства, Тыдзень філалагічнага факультэта, «Пушкінскія сустрэчы на філфаку», адкрыты фотаконкурс «Першацвет» і г. д. З 2019 года на факультэце праводзіцца конкурс «Філалагіня», конкурс інсцэніровак твораў беларускіх пісьменнікаў. З 2008 года ў апошнюю суботу чэрвеня праходзіць вечар сустрэчы з выпускнікамі.

Працуе тэатральная студыя «Эпізод Ў-нескладовік», літаратурны гурток «Ветразь» (кіраўнік – дацэнт С. М. Шчэрба), дыскусійны клуб «Дэбаты» (кіраўнік – дацэнт Л. М. Садко). Штодня рыхтуе праграму навін і забаўляльна-пазнавальныя праграмы творчы калектыў «Тваё радыё».

Асаблівую ролю ў сістэме выхаваўчай работы факультэта адыгрываюць органы студэнцкага самакіравання: прафсаюзнае бюро студэнтаў, СНТ, камітэт БРСМ, старастат. Дзейнічаюць 2 валанцёрскія атрады («NEXT», «Разам лепш»).

Выхаваўчыя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў вучэбным корпусе, але і ў інтэрнатах. Вядзецца праца з бацькамі (бацькоўскія сходы, тэлефонныя размовы, пісьмы і інш.).

Принадлежность к структурным подразделениям: 
Принадлежность к структурным подразделениям: 

Агульная вышэйшая адукацыя

Дзённая форма атрымання адукацыі

6-05-0232-01 Беларуская філалогія з прафілізацыяй «Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць»

Тэрмін навучання 4 гады

Кваліфікацыя Філолаг. Выкладчык

Уступныя іспыты Беларуская/руская мова (ЦЭ або ЦТ), Беларуская літаратура (вусна, экзамен ва ўстанове вышэйшай адукацыі), Гісторыя Беларусі (ЦЭ або ЦТ)

 

6-05-0232-02 Руская філалогія з прафілізацыяй «Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць»

Тэрмін навучання 4 гады

Кваліфікацыя Філолаг. Выкладчык

Уступныя іспыты Руская/беларуская мова (ЦЭ або ЦТ), Руская літаратура (вусна, экзамен ва ўстанове вышэйшай адукацыі), Гісторыя Беларусі (ЦЭ або ЦТ)

 

6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская))

Тэрмін навучання 4 гады

Кваліфікацыя Выкладчык

Уступныя іспыты Руская/беларуская мова (ЦЭ або ЦТ), Руская літаратура (вусна, экзамен ва ўстанове вышэйшай адукацыі), Англійская мова (ЦЭ або ЦТ)

 

6-05-0321-02 Інфармацыя і камунікацыя

Тэрмін навучання 4 гады

Кваліфікацыя Спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі

Уступныя іспыты Руская/беларуская мова (ЦЭ або ЦТ), грамадазнаўства (ЦЭ або ЦТ), гісторыя Беларусі (ЦЭ або ЦТ)

 

Спецыяльная вышэйшая адукацыя (магістратура)

Завочная форма атрымання адукацыі

  • Спецыяльнасць 1-21 80 11 Мовазнаўства (тэрмін навучання 2 гады) 

Прафілізацыі: Рускае мовазнаўства, Беларускае мовазнаўства

  • Спецыяльнасць: 1-21 80 10 Літаратуразнаўства (тэрмін навучання 1,5 года

Прафілізацыі: Рускае літаратуразнаўства, Беларускае літаратуразнаўства

Принадлежность к структурным подразделениям: 

vk

Адрас

224016 Беларусь, Брэст, вул. Міцкевіча, 8, каб. 329, 330

Тэлефон

(+375 162) 21-71-03
(+375 162) 21-64-62

E-mail

philolog@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: