Выхаванне

Ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсіэт імя А.С. Пушкіна» арганізавана і паспяхова функцыянуе сістэма выхавання студэнцкай моладзі.

Усе зацікаўленыя структурныя падраздзяленні сумесна з органамі студэнцкага самакіравання, грамадскімі моладзевымі аб’яднаннямі і арганізацыямі мэтанакіравана і эфектыўна рэлізуюць дзяржаўную палітыку ў галіне адукацыі і выхавання, сацыяльнай абароны студэнтаў; ажыццяўляюць арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце. У БрДУ імя А.С. Пушкіна створаны аптымальныя ўмовы для інтэлектуальнага росту студэнтаў, развіцця ў іх творчай ініцыятывы, патрыятычных пачуццяў, маральна-прававой культуры, фарміравання здаровага ладу жыцця.

У аснову сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай працы пакладзены традыцыі ўніверсітэта і студэнцтва. Многія фестывалі, конкурсы, форумы, злёты і інш. сталі ва ўніверсітэце штогадовымі, напрыклад, фестываль творчасці першакурснікаў «Арт-сесія».

Універсітэцкі конкурс «Павер у сябе!» (на званне «Студэнт года»)

Фестываль валанцёрскіх атрадаў «Валанцёрства – на карысць грамадства»

Адным з накірункаў ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце з’яўляецца патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі. Штогод арганізуюцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, удзел у святочным шэсці на Дзень Перамогі, велапрабегі па месцах баявой славы і інш.

Вялікая ўвага ва ўніверсітэце надаецца адаптацыі замежных студэнтаў да ўмоў пражывання і навучання ў Рэспубліцы Беларусь, выхаванню студэнтаў у духу інтэрнацыяналізму, павагі да нацыянальных традыцый іншых народаў, развіццю талерантнасці і міралюбнасці, цікавасці да гісторыі, міжкультурных маўленчых зносін.

У рамках полікультурнага выхавання візітнай карткай універсітэта стаў традыцыйны Фестываль замежных навучэнцаў.

 

Студэнцкае самакіраванне ва ўстанове «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» з’яўляецца адной з актыўных формаў выхаваўчай працы, накіраванай на фарміраванне ўсебакова развітай, творчай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Для навучання студэнтаў-лідараў ва ўніверсітэце дзейнічае школа «Вопыт», у якой праводзяцца тэарэтычныя і практычныя навучальныя заняткі для розных катэгорый студэнцкага актыву (старшынь студэнцкіх саветаў самакіравання, студсаветаў інтэрнатаў, студэнтаў-куратараў, старастату замежных навучэнцаў, камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў і інш.)

  

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Дакументы

Планы работы і конкурсы

XVIII Рэспубліканская выстаўка навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі

 

Iдэалагічная і выхаваўчая праца на факультэтах

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта