Моўныя курсы

Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» прапануе прайсці навучанне на навучальных курсах па вывучэнні замежных моў: англійскай, польскай, іспанскай, італьянскай і французскай моў. Для замежных грамадзянаў прадастаўляецца магчымасць вывучаць рускую мову.

Курсы рускай мовы як замежнай

Працягласць навучання – 1–4 тыдні (па 20 гадзін вучэбных заняткаў на тыдзень). Па заяўках могуць быць арганізаваны курсы іншай працягласці (больш за 1 месяц).

Па заканчэнні курсаў слухачам выдаецца сертыфікат аб праходжанні навучання на рускай і замежнай мовах, завераны гербавай пячаткай.

Месцы для пражывання прадастаўляюцца ў інтэрнаце ўніверсітэта за дадатковую плату. Харчаванне арганізуецца ў адной з 4 сталовых універсітэта за дадатковую плату. Па жаданні навучэнцаў пражыванне можа быць арганізавана ў гасцініцы, а харчаванне – у рэстаранах г. Брэста.

У перыяд знаходжання ва ўніверсітэце сектар турызму «Універтур» можа дадаткова арганізаваць для слухачоў экскурсійную праграму, якая ўключае азнаямленне з музеямі ўніверсітэта, славутасцямі і гістарычнымі помнікамі горада Брэста і Беларусі.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі і афармлення заяўкі для залічэння на курсы звяртацца ў аддзел міжнародных сувязяў (корпус № 1, аўд. 124, тэл. 21–06–68), аддзел рэалізацыі праграм даўніверсітэцкай падрыхтоўкі IПКіП (корпус № 1, аўд. 210, тэл. 21–13–65).

Курсы замежнай мовы

Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» прапануе прайсці навучанне на курсах па вывучэнні англійскай, польскай, іспанскай, італьянскай і французскай моў.

Працягласць навучання – 1 год. Заняткі праходзяць у вячэрні час.

Па заканчэнні навучання слухачы атрымліваюць даведку дзяржаўнага ўзору аб праходжанні навучання.

Заявы на навучанне ў новым навучальным годзе прымаюцца з 1 па 20 верасня.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі звяртацца на кафедру англійскай філалогіі (корпус факультэта замежных моў, аўд. 17, тэл. 21–71–32).

Мова

Узровень

Працягласць

Вынік

англійская

базавы

240 гадзін/30 тыдняў/8 месяцаў

Чытанне і пераклад са слоўнікам адаптаваных тэкстаў, бытавая лексіка, асновы граматыкі

пачатковы

240 час/30 нед/8 мес

Чытанне і пераклад са слоўнікам аўтэнтычных мастацкіх тэкстаў, дыскурсіўная практыка, практычная граматыка

спецыяльны (па заяўках арганізацый)

180 гадзін/23 тыдні/6 месяцаў

Чытанне і пераклад са слоўнікам аўтэнтычных спецыялізаваных тэкстаў, прафесійная лексіка, камунікатыўная граматыка

польская

базовый

240 час/30 нед/8 мес

Чытанне і пераклад са слоўнікам адаптаваных тэкстаў, бытавая лексіка, асновы граматыкі

французская

базовый

240 час/30 нед/8 мес

Чытанне і пераклад са слоўнікам адаптаваных тэкстаў, бытавая лексіка, асновы граматыкі

іспанская

базовый

240 час/30 нед/8 мес

Чытанне і пераклад са слоўнікам адаптаваных тэкстаў, бытавая лексіка, асновы граматыкі

італьянская

базовый

240 час/30 нед/8 мес

Чытанне і пераклад са слоўнікам адаптаваных тэкстаў, бытавая лексіка, асновы граматыкі

Курсы «Дзелавая замежная мова»

Набор аб’яўляецца ў групы па вывучэнні:

  1. Англійскай мовы;
  2. Нямецкай мовы.

Працягласць навучання складае 1 год. Заняткі праходзяць у другой палове дня 1 раз на тыдзень. Па заканчэнні курсаў слухачам выдаецца сертыфікат.

Пачатак заняткаў ажыццяўляецца па меры фарміравання груп. Для ўключэння ў групу неабходна падаць заяву на імя рэктара ўніверсітэта (бланк заявы). Для выканання замовы прадпрыемстваў неабходна заключыць дагавор устаноўленага ўзору.

Заява прыватнай асобы з’яўляецца падставай для разліку кошту навучання.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі і падачы заявы звяртацца на кафедру замежных моў (корпус № 1, аўд. 307, тэл. 21-67-10).

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта