Навуковая і інавацыйная дзейнасць

Універсітэт ажыццяўляе навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасці з профілем падрыхтоўкі спецыялістаў і прыярытэтнымі накірункамі навуковых даследаванняў, прыярытэтнымі накірункамі навукова-тэхнічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы і накірункі ўніверсітэта ў галіне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці:

  • забеспячэнне неабходных эканамічных, вытворчых і сацыяльных умоў для найбольш поўнага выкарыстання і развіцця навукова-тэхнічнага патэнцыялу ўніверсітэта ў інтарэсах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны;
  • выкананне навукова-даследчых работ, у тым ліку ў рамках дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, дагавораў (кантрактаў);
  • развіццё перспектыўных формаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з арганізацыямі з мэтай сумеснага вырашэння найважнейшых навукова-тэхнічных задач, стварэння прагрэсіўных тэхналогій і пашырэння выкарыстання навукова-тэхнічных распрацовак у вытворчасці;
  • стварэнне навукаёмістай навукова-тэхнічнай прадукцыі (работ, паслуг) і канкурэнтаздольных узораў новай тэхнікі і матэрыялаў, арыентаваных на рэальны сектар эканомікі;
  • ажыццяўленне міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, удзел у міжнародных і міждзяржаўных навуковых праграмах і праектах;
  • развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы для навуковых даследаванняў;
  • правядзенне навуковых і навукова-практычных мерапрыемстваў (канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, выстаў, іншых мерапрыемстваў);
  • арганізацыя работ па ахове і кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю, абароне аўтарскіх правоў даследчыкаў і распрацоўшчыкаў;
  • укараненне ў вытворчасць распрацаваных універсітэтам новых відаў тэхнікі і тэхналогій (у тым ліку IT-тэхналогій), а таксама рэалізацыя аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • развіццё і ўдасканаленне сістэм менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі міжнароднымі стандартамі.