Сталовыя гандлёвага цэнтра

Гандлёвы цэнтр установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» аказвае паслугі грамадскага харчавання ў сярэдняй цэнавай катэгорыі. У аснове меню беларуская і еўрапейская кухня, якая прадстаўлена шырокім асартыментам: гарачыя і халодныя закускі, салаты, стравы з мяса і рыбы, піца, дэсерты, выпечка.

Гасцінны калектыў гандлёвага цэнтра на высокім прафесійным узроўні арганізуе:

  • комплексныя абеды,
  • урачыстыя вячэры,
  • юбілеі,
  • дні нараджэння,
  • вяселлі,
  • карпаратывы,
  • вечары выпускнікоў,
  • вечары памяці,
  • паніхіды,
  • памінкі.

Для наведвальнікаў гандлёвага цэнтра прапануецца жывая музыка, шоў-праграма, трансляцыя музычных канцэртаў, караоке.

Дадаткова можа быць арганізавана выязное абслугоўванне, фуршэт, ежа на вынас.

Маюцца залы:

  • на 100 месцаў па вул. Дзяржынскага, 3;
  • на 24 і 48 месцаў па б-ры Касманаўтаў, 21;
  • на 40 месцаў па вул. Міцкевіча, 41;
  • на 32 месцы па вул. Міцкевіча, 28.

Тэлефон: 8-0162-20-41-15

Выбіраючы нас –  Вы выбіраеце якасць і камфорт!