Карысна ведаць

Беларусь – сучасная суверэнная дзяржава з высокім узроўнем інтэлектуальнага і індустрыяльнага патэнцыялу. Беларусь – самабытная і выдатная краіна, з багатым гістарычным мінулым і ўнікальным прыродным асяроддзем. Размяшчаецца ў цэнтры Еўропы і мае агульныя межы з пяццю дзяржавамі: Польшчай, Украінай, Літвой, Латвіяй, Расіяй.

У Беларусі талерантна ставяцца да іншаземцаў. У краіне няма міжрасавых, міжэтнічных ці рэлігійных канфліктаў. Самі ж беларусы славяцца сваёй прыязнасцю, ветлівасцю і гасціннасцю, у чым вы зможаце пераканацца на ўласным вопыце.

Пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь

Выдаткі на пражыванне ў Беларусі істотна ніжэйшыя, чым у еўрапейскіх краінах, у Паўночнай Амерыцы ці Расіі. Пры гэтым у Беларусі больш камфортныя ўмовы пражывання, паколькі ў нашай дзяржаве стабільная сітуацыя, развітая інфраструктура і добразычлівае стаўленне да іншаземцаў.

Замежным навучэнцам, якія пражываюць у інтэрнатах БрДУ імя А. С. Пушкіна, прадастаўляюцца пакоі на 3–4 чалавекі з мябляю. Таксама прадастаўляецца агульная кухня для 5 пакояў і агульны душ для 2 пакояў. Калі вы хочаце падключыць Wi-Fi, вы можаце звярнуцца да аператара Рэспублікі Беларусь па прадастаўленні паслуг электрасувязі «Белтэлекам». Кошт пражывання ў месяц – $ 30.

Калі вам па нейкіх прычынах не падыходзіць інтэрнат універсітэта, то трэба шукаць здымную кватэру ці пакой. Гэта будзе каштаваць даражэй, але вы зможаце выбраць месца размяшчэння, узровень камфорту і нават суседзяў. У такім выпадку замежны грамадзянін самастойна шукае для сябе жыллё і абавязкова паведамляе ва ўніверсітэт кантактны тэлефон гаспадара кватэры.

ДАВЕДАЧНА: арэнда аднапакаёвай кватэры ў Брэсце – ад 100 USD да 300 USD у месяц, двухпакаёвай – ад 200 USD.

Меры бяспекі

У той жа час нельга забываць, што горад Брэст, як любы горад, з’яўляецца неаднародным па ступені бяспекі. Мы рэкамендуем Вам быць больш уважлівымі на вуліцах, сачыць за сваімі рэчамі і пазбягаць візітаў у начны час сутак у аддаленыя ўскраіны Брэста.

Ніжэй прыведзены тэлефонныя нумары, па якіх варта тэлефанаваць у надзвычайнай сітуацыі:

  • Надзвычайная служба (пажарная ахова ) – 101 або 112;
  • Міліцыя – 102;
  • Хуткая медыцынская дапамога – 103.

ВЫКЛІК З ЛЮБОГА ТЭЛЕФОНА – БЯСПЛАТНА!

Гарадскі транспарт

У Брэсце працуюць наступныя віды гарадскога грамадскага транспарту: тралейбусы, аўтобусы, маршрутныя таксі.

  • Аўтобус, тралейбус – каля 0,3 USD
  • Маршрутнае таксі – каля 0,6 USD

Аплатай праезду ў грамадскім транспарце з’яўляецца праязны білет, які набываецца на прыпынку ў кіёсках “Саюздрук” альбо ў вадзіцеля і кампастуецца падчас руху. Больш універсальны спосаб аплаты за праезд – набыццё праязных дакументаў на тэрмін ад дэкады да месяца на асобныя альбо на ўсе віды транспарту.

У Беларусі 10 рачных партоў, водныя шляхі адкрыты на рэках Днепр, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Нёман, Мухавец, Днепра-Бугскім канале. Водныя турыстычныя экскурсіі карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў цёплы сезон.

У Брэсце арганізуюцца прагулкі на цеплаходзе па рацэ Мухавец.

Беларуская кухня

Беларуская кухня лічыцца адной з самых разнастайных кухняў у Еўропе. Традыцыйныя стравы гэтай краіны ў асноўным складаюцца з гародніны, мяса і хлеба. Сёння наведвальнікі Беларусі могуць паспрабаваць як сялянскую кухню сельскай мясцовасці, так і вытанчаныя стравы для дваранства.

  • Кубак кавы – 1,5–2 USD
  • Абед у кафэ – ад 3,5 USD
  • Абед у сталовай універсітэта – ад 2 USD

Беларусь сёння з’яўляецца домам для больш чым 100 розных нацыянальнасцяў. Многія замежныя студэнты, якія пражылі некаторы час у іншых дзяржавах Еўропы, з вялікім задавальненнем адзначаюць гасціннасць і ветлівасць беларусаў, іх добразычлівае стаўленне да прыезджых з-за мяжы.

Знаходжанне замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь рэгламентуецца спецыяльнымі Правіламі, за парушэнне якіх замежны грамадзянін можа быць падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню або дэпартацыі. Таму заўсёды насіце пры сабе дакументы, якія сведчаць асобу.

Падрабязную інфармацыю аб правілах знаходжання замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь вам дадуць у аддзеле міжнародных сувязяў.

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта