Паслугі па страхаванні

Сектар платных паслуг установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» ў адпаведнасці з дагаворам даручэння ад 23.05.2013 г. № 115 заключае ад імя Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» дагаворы па наступных відах страхавання:

  • абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу.

Для афармлення страхавых полісаў звяртацца ў сектар платных паслуг:

Вучэбны корпус № 1 БрДУ імя А. С. Пушкіна, б-р Касманаўтаў, 21, каб. 108а, тэл. 21–70–44.

Рэжым працы: пн.–пт. 08.30–17.30, абед 13.00–14.00, выхадныя дні: сб., нд.