Адукацыйныя праграмы

На сучасным этапе развіцця БрДУ імя А. С. Пушкіна ўласцівы мнагапрофільнасць і многаўзроўневасць прафісійнай падрыхтоўкі: даўніверсітэцкая падрыхтоўка; атрыманне вышэйшай адукацыі на 9 факультэтах; навучанне ў магістратуры і аспірантуры; павышэнне кваліфікацыі; паслядыпломная адукацыя ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Узровень

Тэрмін прыёму дакументаў

Тэрмін навучання

Дыплом, які выдаецца

Падрыхтоўчае аддзяленне

на працягу года

10 месяцаў

пасведчанне аб заканчэнні курса

Вышэйшая адукацыя I ступені (бакалаўрыят)

да 15 кастрычніка

4–5 гадоў

дыплом аб вышэйшай адукацыі

Вышэйшая адукацыя II ступені (магістратура)

да 15 кастрычніка

1 год – 1 год 8 месяцаў

дыплом магістра

Паслядыпломная падрыхтоўка (аспірантура)

на працягу года

3–5 гадоў

дыплом аб заканчэнні аспірантуры

Дадатковая адукацыя (курсы рускай мовы)

на працягу года

ад 1 да 10 месяцаў (па жаданні слухача)

пасведчанне аб заканчэнні курсаў

Дадатковая адукацыя (Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі)

на працягу года

1–2 гады

пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі

1. Падрыхтоўчае аддзяленне

Праграма даўніверсітэцкай падрыхтоўкі накіравана на падрыхтоўку абітурыентаў да паступлення ва ўніверсітэт. Тэрмін навучання складае 10 месяцаў. Тым, хто паспяхова прайшоў курс навучання і здаў выпускныя экзамены, выдаецца пасведчанне аб заканчэнні падрыхтоўчага курса.

Падача дакументаў для атрымання запрашэння: ліпень – жнівень.

Кошт навучання для замежных грамадзян: 1600 долараў ЗША.

2. Вышэйшая адукацыя І ступені

На І ступені вышэйшай адукацыі забяспечваецца падрыхтоўка спецыялістаў, якія валодаюць фундаментальнымі і спецыяльнымі ведамі, уменнямі і навыкамі. Ім прысвойваецца кваліфікацыя спецыяліста з вышэйшай адукацыяй. Працягласць навучання 4–5 гадоў. Пасля паспяховага заканчэння выдаецца Дыплом міжнароднага ўзору аб атрыманні вышэйшай адукацыі.

3. Вышэйшая адукацыя ІІ ступені

ІІ ступень вышэйшай адукацыі (магістратура) – завяршальны этап навучання і выхавання на ўзроўні вышэйшай адукацыі, на якім забяспечваецца фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў навукова-педагагічнай і навукова-даследчай працы з прысваеннем ступені магістра, якая дае права на працяг адукацыі ў аспірантуры і на працаўладкаванне па атрыманай спецыяльнасці і прысвоенай кваліфікацыі.

Тэрмін атрымання адукацыі залежыць ад абранай спецыяльнасці і складае:

  • ў дзённай форме атрымання адукацыі ад 1 года да 1 года 8 месяцаў;
  • ў завочнай форме атрымання адукацыі ад 1,5 гадоў да 2 гадоў.

Пералік спецыяльнасцяў магістратуры

4. Паслядыпломная падрыхтоўка

Мэтай аспірантскай падрыхтоўкі з’яўляецца фарміраванне кваліфікаваных навукова-педагагічных кадраў па сучасных напрамках навукі і практыкі, якія спалучаюць у сабе глыбокую прафесійную падрыхтоўку, навыкі навукова-даследчай працы і валоданне сучаснымі метадамі і тэхналогіямі арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Навучанне ў аспірантуры ажыццяўляецца па дзённай і завочнай форме, тэрмін навучання 3 і 5 гадоў адпаведна. Пасля заканчэння аспірантуры выдаецца Дакумент, які ўказвае на ступень падрыхтаванасці прэтэндэнта да абароны дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата навук.

5. Дадатковая адукацыя (курсы рускай мовы)

Пасля завяршэння навучання слухачам выдаецца пасведчанне аб заканчэнні курсаў.

Па жаданні слухача яму выдзяляецца месца для пражывання ў інтэрнаце.

6. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі

Інстытут ажыццяўляе адукацыйныя праграмы перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, адукацыйныя праграмы навучальных курсаў, адукацыйныя праграмы ўдасканалення магчымасцей і здольнасцей асобы ў дзённай, завочнай (вячэрняй) формах на платнай аснове. Пасля завяршэння навучання слухачам выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору аб павышэнні кваліфікацыі.