Інавацыйныя распрацоўкі і праекты

Інавацыйныя распрацоўкі і праекты, якія выконваюцца ва ўніверсітэце, прысвечаны розным накірункам даследаванняў.

У 2019 годзе ўніверсітэт удзельнічаў у выкананні 15 заданняў у рамках 3 дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў: хімічныя тэхналогіі і матэрыялы; прыродакарыстанне і экалогія; эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства. Навукоўцы ўніверсітэта з’яўляліся ўладальнікамі 8 грантаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. Выконваліся 3 навукова-даследчыя працы (студэнцкія і аспіранцкі гранты) па рашэнні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2019 годзе ўніверсітэт выконваў навуковую працу па дамове з ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», навуковыя працы па дамове з ДПУ «Нацыянальны парк “Нарачанскі”» і працу, заказчыкам якой выступіла прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «ЭРГБИОЛИ».

Iнфармацыя для аўтараў і кіраўнікоў праектаў